Маркета Грэгарава | |
---|---|
чэшск.: Markéta Gregorová | |
Род дзейнасці | Палітык |
Дата нараджэння | 14 студзеня 1993 |
Месца нараджэння | Мост (Чэхія) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Сайт | gregorova.eu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маркета Грэгарава (чэшск.: Markéta Gregorová; нар. 14 студзеня 1993, Мост, Паўночначэшскі край[d]) — чэшскі палітык, дзеяч мясцовага самакіравання, старшыня Еўрапейскай пірацкай партыі, дэпутат Гарадской рады Брно, член Еўрапейскага парламента 9-га і 10-га тэрмінаў.
У 2016 годзе атрымала ступень бакалаўра ў Масарыкавым універсітэце ў Брно па спецыяльнасці міжнародных адносін і еўрапейскіх даследаванняў. Працавала спецыялісткай па інтэрнэт-гандлі і тэсціроўшчыцай інтэрнэт-праграм.
З 2012 года — актывістка Чэшскай пірацкай партыі, займала розныя пасады ў яе структурах (у тым ліку з’яўлялася намесніцай старшыні партыі ў Паўднёвамараўскім краі).
У 2014 годзе балаціравалася ад Чэшскай пірацкай партыі пад нумарам тры на выбарах у Еўрапейскі парламент, але прайграла.
У 2016 годзе балаціравалася на рэгіянальных выбарах у Савет Паўднёвамараўскага края як сумесны кандыдат Партыі зялёных і Чэшскай пірацкай партыі, але не прайшла.
У 2017 годзе кіравала выбарчай кампаніяй у Палату дэпутатаў Парламента Чэхіі, пазней стала старшынёй секцыі міжнародных сувязяў партыі[2].
Была намесніцай старшыні Еўрапейскай пірацкай партыі, у 2018 годзе выбрана старшынёй гэтай арганізацыі[3] (узначальвала да 2019 года). У тым жа 2018 годзе стала дэпутатам Гарадскога савета ў Брно[2]. У чэрвені 2019 года стала дэпутатам Еўрапарламента 9-га тэрміну[4] і пакінула Гарадскі савет Брно. У 2024 годзе паспяхова перавыбрана ў Еўрапейскі парламент на наступны 10-ты тэрмін[5].