Маркі́з (фр.: marquis, англ.: marquess, італ.: marchese, новалац. marchisus або marchio, ад ням.: Markgraf) — заходне-еўрапейскі дваранскі тытул (маркізат).
Паводле іерархіі знаходзіцца паміж герцагскім і графскім тытуламі.
У Англіі, акрамя маркізаў ва ўласным сэнсе, гэты тытул даецца таксама старэйшым сынам герцагаў.