Марошка | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Rubus chamaemorus L. | |||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||
|
Марошка[1] ці Маліна прыземістая, Марошка прысадзістая[2] (Rubus chamaemorus) — від шматгадовых травяністых раслін з роду Рубус (Маліна) (Rubus) сямейства Ружавыя (Rosaceae)[3].
Навуковая відавая назва паходзіць ад стар.-грэч.: χαμαί («на зямлі») і лац.: morus («шаўкоўніца»). «Марошка» адначасова назва расліны і яе пладоў.
Травяністая або паўхмызняковая шматгадовая двухдомная расліна з доўгім і тонкім паўзучым карэнішчам вышынёй 8-25 см[3][4], з паўзучым карэнішчам і сцяблом, якое развіваецца штогод падчас цвіцення.
Сцёблы кароткаапушаныя, тонкія, прамастойкія, з двума-трыма лістамі і адной верхавіннай кветкай з белымі пялёсткамі[4]. Такім чынам, утвараецца па адной ягадзе на сцябле.
Лісце цэльнае, маршчыністае круглява-пупышкападобнае, пяціпялёсткавае, па краі няроўна-гародчатае[3][4].
Кветкі аднаполыя, адзінкавыя, белыя[3]. Тычынкавыя і песцікавыя кветкі знаходзяцца на розных раслінах, мужчынскія кветкі троху буйней. Чашалісцікаў і пялёсткаў па пяць; тычынкі і песцікі шматлікія. Цвіце ў чэрвені — ліпені, а праз 40-45 дзён спеюць ягады.
Плод — зборная касцянка дыяметрам 1,5 см[3][4], формай нагадвае плады маліны, але адрозніваецца асаблівым пахам і смакам, салодкая[3]; няспелыя ягады — чырвоныя, а спелыя — аранжавага колеру[4], амаль празрыстыя, нагадваюць чысты яркі бурштын, з ружовым бокам[3]. Ягады тры разы мяняюць свой колер. Ураджайнасць ягад дасягае нярэдка 1000 кг з 1 га.
Не любіць дождж і вецер, асабліва — замаразкі.
Квітнее ў маі-чэрвені, збіраюць ягады ў ліпені-жніўні[4], карані нарыхтоўваюць глыбокай восенню.
Злева направа: кветка, ліст у восеньскай афарбоўцы, плод, насенне
|
Лісце марошкі з’яўляецца кормам для вусеняў некаторых відаў матылькоў відаў. У молі Coleophora thulea няма іншых вядомых харчовых раслін. Сярод іншых відаў можна назваць Coleophora plumbella, Chionodes viduella і Amphipyra tragopoginis.
Марошка ў Нарвегіі
|
Цвіценне марошкі ў Фінляндыі
|
Ягада не любіць спякоту, таму, у асноўным, яе можна сустрэць толькі ў тых рэгіёнах, дзе сярэднясутачная тэмпература ўлетку не падымаецца вышэй за 20 градусаў. Марошка вытрымлівае халодныя тэмпературы[3] ніжэй за −40 °C, але адчувальная да солі і сухіх умоў. Яна расце на балотах, маршах і вільготных лугах і патрабуе сонечнай экспазіцыі ў кіслай зямлі (паміж 3,5 і 5 pH).
Марошка расце ў паўночным паўшар’і ад 78°N да прыкладна 55°N на балоце. У вельмі рэдкіх выпадках сустракаецца аж да 44°N, у асноўным у горных раёнах.
Арэал ахоплівае пераважна сярэднюю паласу еўрапейскай часткі Расіі, таксама яе поўнач, Сібір і Далёкі Усход[5].
У Еўропе яна расце ў паўночных краінах, краінах Балтыі, паўднёвай частцы Грэнландыі і Беларусі. Сустракаецца ў нямецкіх далінах Везера і Эльбы, дзе знаходзіцца пад аховай закона, і ў пустках Вялікабрытаніі і Ірландыі
У Азіі сустракаецца ў паўночнай частцы Расіі на ўсход у бок Ціхага акіяна. Невялікія папуляцыі сустракаюцца таксама далей на поўдзень, як батанічны рудымент Ледніковага перыяду.
У Паўночнай Амерыцы марошка дзіка расце на большай частцы Паўночнай Канады, Аляскі, у Паўночнай Мінесоце, Нью-Хэмпшыры і Мэне. Ёсць гістарычны запіс пра невялікую папуляцыю, якая раней расла на Лонг-Айлэндзе на ўсход ад Нью-Ёрка[6][7].
Сустракаецца на тарфяных балотах, забалочаных лясах, мохавых і хмызняковых тундрах у арктычнай і паўночнай лясной паласе паўночнага паўшар’я па паўночных аколіцах[3][4].
Ягаднікі марошкі суседнічаюць з брусніцамі, чарніцамі, буякамі, побач часта расце багун, шмат сфагнавых мхоў. Такія месцы — улюбёныя пашы белых курапатак і такуючых глушцоў.
У класіфікацыі раслінных супольнасцей характэрны від для альянсу Oxycocco-Empetrion, асацыяцыі Empetro-Trichophoretum austriaci[8].
Сабраныя ягады марошкі
|
У спелых ягадах утрымліваюцца цукры (4-5 %[3]), бялкі (0,8 %), клятчатка (3,8 %), арганічныя кіслоты: яблычная, лімонная — (0,7-0,8 %[3]); вітаміны: С (30-200 мг%), В (0,02 мг%), РР (0,15 %), А; мінеральныя рэчывы: шмат калію, фосфар, жалеза, кобальт, антацыяны, дубільныя і пекцінавыя рэчывы, утрыманне якіх адрозніваецца ў розных рэгіёнах у залежнасці ад балансу сонечнага святла, дажджу і тэмпературы[9]. Прысутнічаюць элагітаніны ламбертыянін C і сангуін H-6[10].
Варыяцыі генатыпу марошкі таксама могуць ўплываць на поліфенольны склад, асабліва для элагітанінаў, сангуіну H-6, антацыянаў і кверцэціну[11].
Поліфенольныя экстракты марошкі паляпшаюць яе ўласцівасці да захоўвання ў свежым выглядзе[12]. Таксама ўтрымлівае прынамсі 14 лятучых рэчываў, уключаючы ванілін, адказны за водар марошкі[13].
Шырокае распаўсюджванне адбываецца за кошт пераносу насення птушкамі і сысунамі. Далейшае размнажэнне магчыма таксама праз яе карэнішчы, якія могуць развівацца ў шырокія ягадныя плямы. Тронкі ў маі або жніўні здольныя ўтвараць генетычныя клоны мацярынскай расліны[14].
Збор ягад марошкі
|
У некаторых паўночных еўрапейскіх краінах, такіх як Нарвегія, агульная палітыка датычна недраўніннай лясной прадукцыі дазваляе кожнаму ахвочаму збіраць марошку на дзяржаўнай зямлі і есці яе на месцы, але толькі мясцовыя жыхары могуць транспартаваць ягады з гэтых месцаў і толькі спелыя ягады могуць быць сабраны[15][16][17].
Продаж марошкі
|
Нягледзячы на вялікі попыт як прысмакі (асабліва ў Нарвегіі і Фінляндыі), марошка шырока не культывуецца і з’яўляецца, найперш, дзікай раслінай. Аптовыя цэны вар’іруюцца ў шырокім дыяпазоне, зыходзячы з памеру гадавога ўраджаю, напрыклад, у 2004 годзе яны складалі каля €10/кг[18].
З сярэдзіны 1990-х гадоў гэты від з’яўляецца складовай часткай шматнацыянальнага даследчага праекта. Нарвежскі ўрад, у супрацоўніцтве з фінскімі, шведскімі і шатландскімі калегамі працуе над магчымасцю камерцыйнай вытворчасці розных лясных ягад (Нарвегія імпартуе з Фінляндыі 200—300 тон марошкі на год). Пачынаючы з 2002 года, некаторыя сарты сталі даступнымі для фермераў, у прыватнасці, «Apolto» (мужчынскі), «Fjellgull» (жаночы) і «Fjordgull» (жаночы). Марошку можна вырошчваць у арктычных раёнах, дзе мала іншых культур, напрыклад уздоўж паўночнага ўзбярэжжа Нарвегіі.
Збіраюць ягаду марошкі ў ліпені, пакуль яна чырвона-жоўтая, выбарачна, па меры паспявання. Збор доўжыцца толькі 10-14 дзён, затым ягада пераспявае і робіцца занадта мяккай для збору.
Марошку можна захоўваць замарозіўшы або зварыўшы з яе варэнне або сок. У прахалодным месцы яна выдатна захоўваецца ў драблёным стане ва ўласным соку нават без дадавання цукру[19].
Варэнне з марошкі
|
Аўсяная каша з марошкай
|
Лапландскі сыр з марошкай
|
Плады з добрым смакам, выкарыстоўваюць ў розных выглядах (свежымі, у выглядзе варэння, соку, павідла, джэму, кампоту, віна, жэле[3]). Доўга захоўваецца ў мочаным выглядзе .
Прыгожая і яркая ягада таксама выкарыстоўваецца і як упрыгажэнне для страў.
У Фінляндыі з марошкавым жэле ці свежай марошкай сервіруюць традыцыйны лапландскі сыр. У Швецыі марошкавы джэм выкарыстоўваюць як топінг для марожанага, бліноў, аладак і вафляў. У Нарвегіі марошку часта змешваюць з узбітымі вяршкамі і цукрам, каб падаваць як дэсерт пад назвай «Multekrem » (марошкавыя вяршкі), як варэнне або як інгрэдыент дамашняга марожанага. Марошкавы ёгурт «molte-/multeyoughurt» прадаецца ў нарвежскіх крамах[20].
У канадскай правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор марошку выкарыстоўваюць, каб біць пірагі і варэнне.
Народы юпік змешваюць ягады марошкі з тлушчам ластаногіх і паўночных аленяў (апошні наразаюць і узбіваюць з тлушчам ластаногіх) і цукрам, каб зрабіць «эскімоскае марожанае» ці акутак .
З-за высокага ўтрымання вітаміну C ягады з’яўляюцца важным традыцыйным харчовым рэсурсам юпік і шануецца паўночнымі маракамі і карэннымі народамі поўначы[3]. Утрыманне поліфенолаў, у тым ліку бензойнай кіслаты, верагодна, служыць натуральным кансервантам харчовых прадуктаў, прыгатаваных з ягад[21].
Марошкавы лікёр
|
У Фінляндыі і Швецыі выпускаюць традыцыйныя марошкавыя лікёры, папулярныя сярод замежных турыстаў[22], такія як «Lakkalikööri » (Фінляндыя). Яны адметны моцным смакам і высокім утрыманнем цукру. Марошка выкарыстоўваецца як араматызатар для вырабу акавіты. На паўночным усходзе Квебека, марошкавы лікёр вядомы, як chicoutai (карэнная назва)[23].
Марошка — крыніца карысных, гаючых рэчываў; так, вітаміну C у марошцы ў тры разы больш за апельсіны[22].
Марошка з поспехам выкарыстоўваецца ў дыетычным і лячэбным харчаванні. Рэкамендуецца ўключаць яе ў рацыён тым, хто цярпіць на авітаміноз, страўнікава-кішачныя і сардэчна-сасудзістыя захворваннямі. Салодкая ягада таксама знайшла прымяненне як супрацьзапаленчы сродак — яна паляпшае стан хворых на ангіну, грып і прастуду.
Акрамя таго марошка дапамагае пры апёках і атручэнні (у тым ліку цяжкімі металамі). Сок марошкі ўжываюць вонкава пры каросце, а спелыя плады валодаюць патагонным, мачагонным, супрацьмікробным, мацавальным і спазмалітычным дзеяннем. Яны ўмацоўваюць імунную сістэму і падвышаюць згусальнасць крыві.
Лісце марошкі валодае ранагаючым, кровасуцішальным, звязальным, мачагонным і супрацьзапаленчым дзеяннем. Адвар лісця прызначаюць пры цыстыце, парушэнні абмену рэчываў, падагры і дыярэі. У тандэме з рыбіным тлушчам, свежае лісце марошкі ліквідуе гнойныя нарывы.
Яшчэ ягада марошка карысна цяжарным, бо змяшчае такаферолы, якія неабходныя для нармальнага цячэння цяжарнасці і нараджэння здаровага дзіцяці. Акрамя таго, у ёй ёсць жалеза, дзякуючы чаму яе выкарыстоўваюць пры лячэнні малакроўя (анеміі).
Ягада дзякуючы свайму багатаму складу, спадабалася і касметолагам — выцяжкі з яе ўваходзяць у склады розных масак, крэмаў, шампуняў, геляў і іншых сродкаў.
Марошка супрацьпаказаная хворым на язву страўніка і гастрыты з падвышанай кіслотнасцю. Ягады варта асцярожна ўжываць людзям, схільным да алергіі.
Кветкі марошкі даюць меданосным пчолам нектар і пылок[24]. Мядовая прадуктыўнасць квітнеючых зараснікаў дасягае 80-100 кг з 1 гектара. Мёд празрысты і прыемны на смак.
Каштоўны алей насення марошкі выкарыстоўваецца для вырабу касметыкі.
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993)[25]. Ахоўваецца ў Польшчы.
Франц Дыдзерык Бае «Курапатка і марошка», 1874
|
Марошка — любімая ягада Аляксандра Пушкінa[22]. Вядома, што перад смерцю ён папрасіў мочанай марошкі.
З 1999 года Манетны двор Фінляндыі чаканіць манету наміналам у 2 еўра з выявай марошкі, створанай архітэктарам і дызайнерам Райма Хейнам[26].
У фінскай абшчыне Рануа праводзіцца штогадовы фестываль марошкі.
Марошка намалявана на карціне Франца Дыдзерыка Бае «Курапатка і марошка».
Нямецкая драма Персі Адлана мае назву «Ягада-марошка » (Salmonberries, 1991)
Раман Сары Лідман называецца «Край марошкі» (Hjortronlandet, 1955)
Інакенцій Аненскі ў вершы «Нервы» згадвае марошку.
Марошка выяўлена на гербах некалькіх адміністрацыйных адзінак Нарвегіі і Фінляндыі. У 1982 годзе ў СССР была выпушчана паштовая марка з выявай марошкі.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання ўжывае састарэлы параметр |authors=
(даведка)
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. II катэгорыя (EN) |