«Марсава поле» (лац.: Campus Martius) — так звалася частка горада Рыма, на левым беразе ракі Тыбр, першапачаткова прызначаная для ваенных і гімнастычных практыкаванняў. З часу выгнання Тарквініяў тут адбываліся ваенныя і грамадзянскія сходы. Як месца ваенных практыкаванняў, поле прысвечана было Марсу, які меў, у яго цэнтры, свой алтар. Гэты цэнтр поля застаўся і пасля свабодным, пад імем уласна Campus, тады як астатнія часткі поля былі забудаваны.