![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Марсела Альфонса Дыяс Рохас | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
30 снежня 1986[1][2][…] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 166 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 64 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | апорны паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 21 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Марсела Альфонса Дыяс Рохас (ісп.: Marcelo Alfonso Díaz Rojas; нар. 30 снежня 1986, Сант’яга, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Аўдакс Італьяна» з Авельянеды і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чылі.
У дарослым футболе дэбютаваў у 2005 годзе выступамі за каманду клуба «Універсідад дэ Чылі», дзе прайшоў да гэтага навучанне ў клубнай акадэміі.
Пасля першага сезона, у Апертуры 2008 года, Дыяс стаў іграком стартавага складу. Першы свой гол забіў 23 сакавіка 2008 года ў матчы супраць «Уачыпата», але клуб трываў паражэнне з лікам 2:3[3]. Пасля звальнення трэнера Артура Сала, Дыяс пачаў гуляць на левым флангу паўабароны, у адрозненне ад бачання былога трэнера, які выкарыстоўваў футбаліста ў якасці атакуючага паўабаронцы.
Частку 2010 года Марсела правёў у арэндзе ў іншым чылійскім клубе «Дэпортэс», пасля чаго вярнуўся ва «Універсідад дэ Чылі». Да складу клуба «Базель» далучыўся ў 2012 годзе, падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2016 года. У лютым 2015 года перайшоў у склад клуба «Гамбург». 1 чэрвеня 2015 года забіў свой першы гол за «Гамбург» — у матчы плэй-оф за месца ў Бундэслізе супраць «Карлсруэ» са штрафога ўдара на 91-й хвіліне, тым самым выратаваўшы свой клуб ад вылету. У студзені 2016 стаў іграком іспанскай «Сельты».
У жніўні 2017 года, разарваўшы кантракт з «Сельтай», папоўніў склад мексіканскага клуба «УНАМ Пумас». У жніўні 2018 года перайшоў у аргенцінскі «Расінг». У ліпені 2021 года далучыўся да парагвайскага «Лібертада», а ў студзені 2023 года вярнуўся ў Чылі, стаўшы іграком «Аўдакс Італьяна».
«Універсідад дэ Чылі»:
«Базель»:
«Расінг»:
«Лібертад»: