Марскія лілеі, членістыя (Crinoidea) — клас беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых.
Вядомы з пачатку мезазою (каля 200 млн гадоў назад). Падзяляюцца на 4 атрады, каля 700 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, трапляюцца да глыбіні 10 км.
Цела чашкападобнае, уверх уздымаецца вяночак перыстых, разгалінаваных прамянёў — «рук» (да 200) даўжынёю да 35 см. Маюць вапняковы шкілет з пласцінак рознай формы і памераў. У сцябліністых марскіх лілей уніз ад чашачкі адыходзіць сцябло даўжынёю да 1 м, якое прымацоўваецца да грунту. У бессцябліністых — шматлікія рухомыя адросгкі, з іх дапамогай некаторыя формы здольныя плаваць і поўзаць па дне. Кормяцца планктонам, дэтрытам. Раздзельнаполыя, развіццё з ператварэннем.