Марскія сподачкі

Patella vulgata

Сподачкі, марскія сподачкі — тры сямействы (Patellidae, Tecturidae, Lepetidae) падкласа пярэдняшчэлепных малюскаў класа бруханогіх.

Пашыраны ў морах усіх акіянаў. Найбольш вядомая патэла чарнаморская (Patella pontica).

Дыяметр ракавіны да 25 см. Ракавіна спрошчаная, сіметрычная, мае форму каўпачка або перакуленага ўверх дном сподачка (адсюль назва). Маюць адно перадсэрдзе, рэдукаваныя шчэлепы.

Раздзельнаполыя, некаторыя гермафрадыты. Апладненне вонкавае.

Некаторыя ядомыя.