Марта Вашынгтон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Martha Washington | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Эбігейл Адамс | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 чэрвеня 1731[1][2][…] |
||||||
Смерць |
22 мая 1802[3][4][…] (70 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Martha Dandridge | ||||||
Бацька | Джон Дэндрыдж[d][9] | ||||||
Маці | Фрэнсіс Джонс[d][9] | ||||||
Муж | Джордж Вашынгтон[9][10] і Daniel Parke Custis[d][9][10][…] | ||||||
Дзеці | Джон Парк Касціс[d][9], Дэніэл Парк Касціс, малодшы[d][11], Фрэнсіс Касціс[d] і Марта Парк Касціс[d][11] | ||||||
Веравызнанне | англіканства | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марта Вашынгтон (англ.: Martha Custis Washington, народжаная — Dandridge; 2 чэрвеня 1731 — 22 мая 1802) — першая першая лэдзі ЗША, жонка першага Прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтона.
Марта Вашынгтон нарадзілася ў баптысцкай сям’і 2 сакавіка 1731 г. на плантацыі, якая належала яе бацькам. Ва ўзросце 18 гадоў выйшла замуж за багатага халасцяка Дэніэла Парка Касціса, які быў старэйшым за яе на 20 гадоў. Ад Касціса Марта нарадзіла чацвярых дзяцей, двое з якіх памерлі ў раннім дзяцінстве. Пасля смерці мужа ў 1757 годзе, Марта засталася багатай маладой удавой.
6 студзеня 1759 года Марта выйшла замуж за палкоўніка брытанскай арміі Джорджа Вашынгтона. Неўзабаве пасля жаніцьбы Джордж Вашынгтон звольніўся з брытанскай арміі з-за нязгоды з палітыкай брытанскіх уладаў у рэгіёне. Сваіх дзяцей у Марты з Джорджам не было, яны выхоўвалі двух дзяцей Марты ад першага шлюбу.
Яшчэ пры жыцці Марты Вашынгтон, у яе гонар быў названы ваенны карабель ЗША, пабудаваны па загадзе яе мужа Джорджа Вашынгтона.
У 1902 годзе пошта Злучаных Штатаў выпусціла паштовую марку з партрэтам Марты Вашынгтон наміналам у 8 цэнтаў, тым самым Марта Вашынгтон стала першай амерыканкай, партрэт якой быў размешчаны на паштовай марцы. У 1923 годзе былі выпушчаныя маркі ў 4 цэнта, а ў 1938 годзе 1,5 цэнта.