Мартэн дэ Вос

Мартэн дэ Вос
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Дата нараджэння 1532[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 снежня 1603(1603-12-04)[1][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мартэн (Марцін) дэ Вос (нідэрл. Marten de Vos або Maarten de Vos, часам Maerten de Vos; 1532 — 4 снежня 1603) — адзін з вядучых мастакоў паўднёванідэрландскага (фламандскага) жывапісу і графікі канца XVI стагоддзя.

Марцін дэ Вос нарадзіўся ў Антверпене каля 1531 года. У 1558 годзе быў прыняты майстрам у антверпенскую гільдыю. Дэ Вос, таксама як і ў свой час яго бацька і настаўнік Франс Флорыс, здзейсніў паездку ў Італію для зразумення прыёмаў маньерызму — стылю папулярнага ў той час. У 1552 годзе (?) знаёміцца з вядомым галандскім жывапісцам Пітэрам Брэйгелем Старэйшым; у гэтым жа годзе яны разам наведваюць Фларэнцыю, Венецыю і Рым, дзе Марцін піша карціну «Бязгрэшнае зачацце» для царквы S. Francesco a Ripa. У яго работах праглядаецца дакладная лінія венецыянскай школы жывапісу.

Зноскі

  1. а б в г д RKDartists Праверана 13 верасня 2017.
  2. https://www.museabrugge.be/collection/work/id/0000_GRO1777_II Праверана 29 красавіка 2024.
  3. Maerten de Vos — 2009.