Маруна балотная[1][2] (Galium palustre) — від раслін сямейства Марэнавыя (Rubiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночна-Усходняй Афрыцы, Заходняй і Паўночнай Азіі, на поўначы Паўночнай Амерыкі.
Падмарэннік сізы[3], лапка[3], маруна, павіліца, палявіца[3][4][5], марэна[6].
Шматгадовая расліна, 20-60 см вышынёй. Лісце па 4, радзей з 5 або 6 у мутоўцы, на верхавіне без прыкметнага вастрыя. Сцябловае лісце даўгавата-лінейнае, да 2 см даўжынёй, 0.5-2 мм шырынёй, знізу голае і гладкае. Плады (схізакарпіі) дробныя, 1-1.5 мм даўжынёй, голыя, пакрытыя дробнымі грудкамі[2]. Кветкі: вяночак дробна варонкападобны, белы, прыблізна 3-5 мм шырынёй, 4-дольны. Чашачка адсутнічае. Тычынак 4; пылавікі чырвоныя. Суквецці шырокія, няшчыльныя[7].
Еўропа: уся, акрамя Свальдбарда; Паўночная Афрыка: Алжыр, Марока; Азія: заходняя і паўночная; Паўночная Амерыка: Грэнландыя, усходняя і паўночная Канада, Сен-П’ер і Мікелон, паўночны ўсход Злучаных Штатаў Амерыкі[8][9].
Ва Украіне расце на вільготных лугах і балотах — на ўсёй тэрыторыі[2].
-
Кветкі
-
Батанічная ілюстрацыя
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 57. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 262. (руск.) (укр.)
- ↑ а б в Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- ↑ NatureGate (нявызн.). Праверана 08.10.2018. (англ.)
- ↑ bgbm.org (нявызн.). (англ.)
- ↑ plantsoftheworldonline.org (нявызн.). (англ.)