Марцока — гэта геральдычны леў , які з’яўляецца сімвалам Фларэнцыі. Найбольш вядомы па скульптуры, створанай Данатэла ў 1418—20.
Марцока быў зроблены па замове Рэспублікі Фларэнцыі для апартаментаў Папы Рымскага Марціна V у базіліцы Санта-Марыя-Навэла . Данатэла высек з каменя льва, які сядзіць у якасці сімвала Фларэнцыі, бо іменна такі леў намаляваны на гербе Фларэнцыі. Ён адлюстраваў магутную жывёлу з выразнай пысай, апраўленай густой грывай[1].
Першапачаткова статуя льва са шчытом размяшчалася наверсе калоны ў дворыку Санта-Марыя-Навэла, адкуль лесвіца вяла ў пакоі пантыфіка[2]. Статуя згадваецца ў дакументах, прысвечаных перыяду прыезду Папы Марціна V ў Фларэнцыю ў 1419 годзе[1].
Папа затрымаўся ў Фларэнцыі пасля Канстанцкага сабору ў часы Вялікага заходняга расколу. Марцока Данатэла быў перанесены на сваё цяперашняе месца на Плошчы Сіньёрыі ў 1812 годзе[3].
У 1865 годзе перанесена ў Нацыянальны музей Барджэла ў Фларэнцыі[1]. На плошчы Сіньёрыі, побач з палацам стаіць бронзавая статуя «Юдзіф » і копія статуі льва «Марцока».
![]() |
Марцока на Вікісховішчы |
---|