Марцін I (Папа Рымскі)

Марцін I
74-ы Папа Рымскі
24 ліпеня 649 — 16 верасня 655
Папярэднік Тэадор I, Папа Рымскі
Пераемнік Яўген I, Папа Рымскі
кардынал
з 649

Дзейнасць палітык, дыпламат, заходні прэсвітар, пісьменнік
Нараджэнне 21 чэрвеня 598
Смерць 19 верасня 655 (57 гадоў)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марцін Спавяданьнік (лац. Martinus PP. I;? — 16 верасня 655) — Папа Рымскі з ліпеня 649 да 17 чэрвеня 653 года.

Нарадзіўся ва умбрыйскім горадзе Тудэртума. Да 649 года — рымскі нунцый у Канстанцінопалі. Асудзіў манафелітаў як ерэтыкоў на Латэранскім саборы ў 649 годзе, дзе таксама быў асуджаны эдыкт імператара Канстанта II, які забараняў асуджэнне манафеліцтва. Раз’юшаны імператар загадаў ваеначальніку экзарху Равенны Алімпію даставіць свяціцеля Марціна на суд. Але Алімпій пабаяўся народа і падаслаў ваяра, каб таемна забіць святога. Калі забойца наблізіўся да свяціцеля, то нечакана аслеп. Новы экзарх Тэадор I Каліёпа ў 653 годзе арыштаваў Марціна і адправіў яго на востраў Наксас, пасля чаго Папа быў выкліканы ў Канстанцінопаль на суд, дзе і пацвердзіў сваё рашэнне па асуджэнні манафеліцтва. Нарэшце, Марціна саслалі ў Херсанес Таўрычны, дзе ён і памёр 16 верасня 655 года. Мошчы яго пасля асуджэння манафелітаў былі перанесеныя ў Рым.

Зноскі

  1. Schäfer J. Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998. Праверана 15 красавіка 2021.