Марцін Фрыч | |
---|---|
чэшск.: Martin Frič | |
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1902 |
Месца нараджэння | Прага, Багемія, Аўстра-Венгрыя |
Дата смерці | 26 жніўня 1968 (66 гадоў) |
Месца смерці | Прага, Чэхаславацкая ССР |
Грамадзянства | Аўстра-Венгрыя Чэхаславакія |
Жонка | Suzanne Marwille[d] |
Прафесія | |
Узнагароды |
Народны артыст Чэхаславакіі[d] (30 красавіка 1965) |
IMDb | ID 0294758 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ма́рцін Фрыч (чэшск.: Martin Frič; 29 сакавіка 1902, Прага — 26 ліпеня 1968) — чэхаславацкі кінарэжысёр; адзін з заснавальнікаў нацыянальнага кінамастацтва. Народны артыст Чэхаславакіі (1965). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі (1950, 1951).
Працаваў у тэатры, кіналабараторыі. Першыя фільмы «Патэр Войцех» (1928), «Арганіст сабора Св. Віта» (1929). Сярод найбольш значных фільмаў: камедыі «Гэй, рулі» (1934), «Свет належыць нам» (1937), «Пекар імператара» (1951), гістарычныя «Янашык» (1936, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі), «Сцеражыся!» (1947), гісторыка-рэвалюцыйны «Загартаваныя» (1950, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Карлавых Варах, Чэхія), біяграфічны «Тайна крыві» (1953). Зняў таксама фільмы «Рэвізор» (1933), «Белая спражка» (1960), «Людзі з фургонаў» (1966).