Марцін Чалфі | |
---|---|
англ.: Martin Chalfie | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1947[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, нейрабіёлаг, хімік, выкладчык універсітэта, прафесар |
Навуковая сфера | нейрабіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Марцін Чалфі (англ.: Martin Chalfie; нар. 15 студзеня 1947[1][2][…], Чыкага, Ілінойс[3][4][…]) — амерыканскі нейрабіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2008) разам з Асаму Сімамура і Роджэрам Цьсенам за адкрыццё і развіццё выкарыстання зялёнага флуарэсцэнтнага бялку (GFP). Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (з 2004).
Марцін Чалфі нарадзіўся ў сям’і гітарыста Элі Чалфі (1910—1996) і ўладальніцы галантарэйнай крамы Віўен Фрыдлен (1913—2005), у сям’і яўрэйскіх эмігрантаў. Бацькі бацькі, Бенджамін і Эстэр Чалфі (Халфі), імігравалі ў Цынцынаці з Брэста; дзед па матчынай лініі, Меер Фрыдлен, нарадзіўся ў Маскве.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Чыкага. Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1969); там жа ў 1977 годзе атрымаў доктарскую ступень па нейрабіялогіі. У цяперашні час — прафесар біялогіі ў Калумбійскім універсітэце.