Марцін Шульц | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Martin Schulz | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ежы Бузек | ||||||
Пераемнік | Антоніа Таяні | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 снежня 1955[1][2][…] (68 гадоў) |
||||||
Бацька | Albert Schulz[d][3] | ||||||
Маці | Clara Schulz[d][3] | ||||||
Жонка | Inge Schulz[d][4] | ||||||
Партыя | СДПГ | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Дзейнасць | палітыка[5] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | martinschulz.de (ням.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марцін Шульц (ням.: Martin Schulz; 20 снежня 1955, Эшвайлер, ФРГ) — нямецкі палітык, сябра Партыі еўрапейскіх сацыялістаў, дэпутат Еўрапарламента з 1994 года. Старшыня Еўрапарламента з 17 студзеня 2012 па 17 студзеня 2017 года.
Нарадзіўся 20 снежня 1955 года ў Эшвайлеры (ФРГ).
У перыяд з 1977 па 1982 год працаваў у розных выдавецтвах і кніжных крамах. З 1982 года па 1994 год быў уладальнікам кнігарні.
У 1984 годзе Марцін Шульц стаў дарадцам горада Вюрзелен ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. У 1987—1998 гадах у тым жа горадзе займаў пасаду мэра.
У 1974 годзе Шульц ўступіў у маладзёжную сацыял-дэмакратычную арганізацыю «Jusos». З 1991 па 1999 год ён быў членам Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі. У 1995 годзе ён стаў членам выканаўчага органа партыі ў раёне Сярэдняга Рэйна, у наступным годзе ён быў абраны старшынёй партыі ў Аахене. У 1999 годзе ён стаў членам праўлення нацыянальнай партыі.
У 1994 годзе ён быў абраны ў Еўрапейскі парламент. У наступных выбарах (у 1999, 2004 і 2009 гадах) быў пераабраны. У якасці каардынатара працаваў у падкамісіі па правах чалавека ў Партыі еўрапейскіх сацыялістаў у 1994—1996 гадах. Затым у 1996—2000 гадах выконваў тыя ж функцыі ў Камітэце па грамадзянскіх свабодаў, юстыцыі і ўнутраных справах. У 2000—2004 гадах ён быў старшынёй групы нямецкіх сацыял-дэмакратаў у Еўрапейскім парламенце. З 2002 года стаў першым намеснікам старшыні парламенцкай групы сацыялістаў, у 2004 годзе стаў яе старшынёй. З 2009 года стаў старшынёй Партыі еўрапейскіх сацыялістаў, а затым і групы сацыял-дэмакратаў.
17 студзеня 2012 года Марцін Шульц змяніў Ежы Бузека на пасадзе старшыні Еўрапейскага парламента. 1 ліпеня 2014 года пераабраны старшынёй Еўрапейскага парламента.
Марцін Шульц у Вікіцытатніку | |
Марцін Шульц на Вікісховішчы |