Марша́лак шля́хты (двара́нства) (руск.: предводитель дворянства) — у Расійскай імперыі да 1917 года важная выбарная пасада ў сістэме саслоўнага самакіравання дваранства і адначасова ў сістэме мясцовага самакіравання.
Была заснавана ў 1785 годзе Даравальнай граматай дваранству імператрыцы Кацярыны II.
Маршалкі дваранства з’яўляліся таксама старшынямі ў цэлым шэрагу выбарчых сходаў і з’ездаў па выбарах у Дзяржаўную Думу.