Маршрутызатар

Маршрутызатар, які выкарыстоўваецца на магістральных каналах

Маршрутыза́тар (праф. жарг. ра́ўтар, ру́тар (ад англ.: router /ˈɹu:tə(ɹ)/ або /ˈɹaʊtəɹ/[1], /ˈɹaʊtɚ/) або ро́ўтар (вымаўленне слова англ.: router як транслітараванага)) — спецыялізаваны сеткавы камп’ютар, які мае мінімум два сеткавыя інтэрфейсы і можа перасылаць пакеты даных паміж рознымі сегментамі сеткі; ён прымае рашэнні аб перасылцы на падставе інфармацыі аб тапалогіі сеткі і правілах, зададзеных адміністрацыяй.

Маршрутызатары падзяляюцца на праграмныя і апаратныя.

Маршрутызатар працуе на больш высокім узроўні сеткавай мадэлі OSI («сеткавым», № 3), чым камутатар і сеткавы мост («канальны», № 2).

Зноскі