Мары-Луіза Экман | |
---|---|
шведск.: Marie-Louise Ekman | |
Род дзейнасці | кінарэжысёр, актрыса, скульптарка, сцэнарыст, мастачка, кінематаграфіст, мастак па тэкстылі |
Дата нараджэння | 5 лістапада 1944[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Walter Fuchs[d] |
Муж | Gösta Ekman[d] |
Дзеці | Johanna Bergenstråhle[d] |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мары-Луіза Эстэр Мод Экман (шведск.: Marie-Louise Ester Maude Ekman; народжаная Фукс (швед. Fuchs), у першым шлюбе — дэ Геер (швед. De Geer), у другім шлюбе дэ Геер Бергенстроле (швед. De Geer Bergenstråhle) (нар. 5 лістапада 1944) — шведскі мастак і кінарэжысёр. Прафесар мастацтваў і былы рэктар Каралеўскага ўніверсітэцкага каледжа прыгожых мастацтваў у Стакгольме.
У 1991 годзе падчас 26-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод «Залаты жук» удастоена прэміі за творчыя дасягненні. У 2007 годзе ўзнагароджана медалём Прынца Яўгена.
З 2009 года Экман займае пасаду кіруючага дырэктара Каралеўскага драматычнага тэатра.
З 1966 па 1971 год была замужам за мастаком Карлам Ёханам дэ Геерам, з 1971 па 1980 год — за рэжысёрам і пісьменнікам Юханам Бергенстроле, з 1989 — за тэатральным рэжысёрам Гестам Экманам да яго смерці ў 2017 годзе.