Мары Арэль

Мары Арэль
Імя пры нараджэнні фр.: Marie Catherine Fontaine
Род дзейнасці фермер
Дата нараджэння 28 красавіка 1761(1761-04-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 1844(1844-11-09)[2] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мары Арэль, народжаная Катрын Мары Фантэйн (28 красавіка 1761, горад Крут (Орн), Нармандыя — 9 лістапада 1844, Вімуцье, Орн,[3]) — французскі сырароб, праславілася тым, што разам з абатам Шарлем-Жанам Банвустам вынайшла сыр Камамбер.

Вынаходства Камамберу

[правіць | правіць зыходнік]

10 траўня 1785 года ў горадзе Камамбер Мары выйшла замуж за Жака Арэля, работніка з горада Руавіль.

З канца 17-га стагоддзя, вядомы сыр вырабляўся ў правінцыі Камамбер. У сваім геаграфічным слоўніку, выдадзеным у 1708-м, Томас Карнэль пісаў: «Vimonstiers: […] па панядзелках збіраецца вялікі кірмаш, на які вязуць цудоўныя сыры з Лаварота і Камамбера». Аднак, згодна з нядаўнім паданнем, якое з'явілася ў пачатку 20-га стагоддзя, вынаходніцай сыру Камамбер называюць Мары Арэль, якая скарысталася па парадзе святара, абата Шарля-Жана Банвуста. Верагодна ён быў родам з Бры, і перадаў Мары рэцэпт прыгатавання сыру з ядомай лупінай, які рыхтавалі ў яго родным краі, Банвуст прыехаў з Пэ-дэ-Ко. Хоць гэтая гісторыя не мае ніякіх доказаў, яна да гэтага часу ўспрымаецца як праўда.

Аднак Мары Арэль сапраўды існавала і рабіла сыры камамбер паводле мясцовых традыцый. Яго асноўным укладам было тое, што яна заснавала дынастыю сыраробаў-прадпрымальнікаў, якія пачалі вырабляць сыр камамбер ў прамысловых маштабах, у прыватнасці яе ўнук Сірыл Пейнэл, які стварыў сыраварню ў камуне Ле-Мені-Мажэ ў Кальвадосе.

Поспех у вытворчасці камамбера у першай палове 19-га стагоддзя стаў калектыўным дасягненнем нашчадкаў Мары Арэль, якія лічаць сябе адзінымі законнымі ўладальнікамі гандлёвага назвы «Камамбер». Аднак у пачатку 1870-га іншыя вытворцы сыроў «Нарман» абскардзілі гэтую сямейную манаполію.

Статую ў гонар Мары Арэль можна ўбачыць у Вімуцьі. Устойлівае паданне абвяшчае, што яна памерла ў Шампазі, але на самай справе гэта была яе дачка, якую таксама звалі Мары (1781—1855), якая памерла там[4].

Зноскі

  1. Marie Harel // https://pantheon.world/profile/person/Marie_Harel Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France Marie Harel // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Gérard Roger-Gervais, L'Esprit du camembert, Cheminements, 2005, p.53
  4. Cimetières de France et d'ailleurs