| |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Мянушкі | Залаты хлопчык | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
3 чэрвеня 1992[1][2][…] (32 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Германія | ||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакуючы паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Айнтрахт (Франкфурт) | ||||||||||||||||||
Нумар | 27 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыа Гёцэ (ням.: Mario Götze; нар. 3 чэрвеня 1992, Мемінген, Германія) — нямецкі футбаліст, атакуючы паўабаронца франкфурцкага «Айнтрахта». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі, чэмпіён свету 2014 года.
Марыа з’яўляецца выпускніком моладзевай акадэміі «Барусіі», у якую ён прыйшоў у васьмігадовым узросце. Гётцэ дэбютаваў у Бундэслізе 21 лістапада 2009 года ў гульні супраць «Майнца», выйшаўшы на замену Якубу Блашчыкоўскаму а 88-й хвіліне матча. Падчас зімовага перапынку ў сезоне 2009/10 трэнер клуба Юрген Клоп стаў больш давяраць Марыа. На наступны сезон Марыа быў важным іграком клуба, які перамог тады ў чэмпіянаце Германіі.
23 красавіка 2013 года было абвешчана, што Гёцэ з 1 ліпеня 2013 года стане іграком «Баварыі», пасля таго як яны пацвердзілі гатовасць да выплочвання сумы ў памеры 37 млн еўра[4][5]. Трансфер зрабіў Марыа самым каштоўным нямецкім іграком усіх часоў[6][7]. Галоўны трэнер «Барусіі» Юрген Клоп сцвярджаў, што прычынай пераходу Гёцэ было жаданне плэймэйкера гуляць пад кіраўніцтвам менеджара Пепа Гвардыёлі, які раней працаваў у «Барселоне»[8].
11 жніўня 2013 года Гёцэ дэбютаваў за «Баварыю», выйшаўшы на замену Мітчэлу Візеру на 60-й хвіліне матча. Марыа забіў два галы і дапамог клуба атрымаць перамогу з лікам 1:4 над венгерскім чэмпіёнам «Дзьёрам» у таварыскім матчы. У Бундэслізе ігрок дэбютаваў у хатнім матчы супраць «Нюрнберга» 24 жніўня 2013 года. «Баварыя» атрымала перамогу ў той сустрэчы з лікам 2:0. 19 кастрычніка 2013 года Гётцэ выйшаў на замену і зрабіў дзве галавыя перадачы ў пераможным матчы супраць «Майнца» (4:1)[9].
23 кастрычніка 2013 года Гётцэ забіў свой першы гол за мюнхенскі клуб у Лізе чэмпіёнаў, у хатнім параможным матчы з лікам 5:0 над чэшскай «Вікторыяй». 26 кастрычніка 2013 года Марыа выйшаў на замену Тоні Кроасу на 25-й хвіліне і забіў свой першы гол у Бундэслізе за «Баварыю», а клуб трываў перамогу з лікам 3:2[10]. Толькі 2 лістапада 2013 года ігрок упершыню выйшаў у стартавым складзе клуба ў матчы супраць «Гофенгайма». 24 студзеня 2014 года Гёцэ пачаў матч як «аблудная 9» і забіў гол у браму мёнхенгладбахскай «Барусіі», «Баварыя» выйграла матч з лікам 0:2[11]. Сезон для маладога іграка аказаўся адносна паспяховым, бо не зважаючы на тое, што за сезон ва ўсіх клубных спаборніцтвах ён забіў 15 галоў, большую частку матчаў ён выходзіў на замены ці быў заменены, з-за высокай канкурэнцыі ў баварскім клубе.
21 ліпеня 2016 года дортмундская «Барусія» абвясціла аб вяртанні Гёцэ ў родны клуб[12].
У маі 2020 года было абвешчана, што па заканчэнні сезона Гёцэ пакідае «Барусію»[13].
У кастрычніку 2020 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з нідэрландскім ПСВ[14].
У чэрвені 2022 года перайшоў у франкфурцкі «Айнтрахт», падпісаўшы кантракт да 2025 года[15].
За галоўную зборную Германіі Гёцэ дэбютаваў 17 лістапада 2010 года, у таварыскім матчы супраць Швецыі, замяніўшы на 78-й хвіліне свайго партнёра па клуба Кевіна Гроскройца. Першы гол за сваю зборную немец забіў 10 жніўня 2011 года ў таварыскім матчы са зборнай Бразіліі, у якой Германія з лікам 3:2 атрымала перамогу, тым самым, Марыа перапісаў гісторыю, стаўшы самым маладым іграком, які забіваў за «бундэстым»[16]. На той дзень яму было 19 гадоў і 68 дзён. 13 ліпеня 2014 года ў фінальным матчы чэмпіянату свету з Аргенцінай забіў адзіны гол матча (113-я хвіліна) і, такім чынам, прынёс перамогу і чэмпіёнскі тытул сваёй зборнай.
«Барусія» Дортмунд:
«Баварыя»:
ПСВ:
Германія:
У Марыа ёсць два браты: старэйшы Фабіян і малодшы Фелікс. З Феліксам, дарэчы, ён пражывае пад адным дахам. А старэйшы брат, таксама футбаліст — улетку 2010 года ён пакінуў другую каманду «Барусіі» і стаў іграком другой каманды «Майнца». Пазней Фабіян выступаў за клуб «Унтэргахінг».