Марыа дэ Андрадэ | |
---|---|
Mário de Andrade | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Mário Raul de Morais Andrade |
Псеўданімы | Mário Sobral |
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1893[1][2][…] |
Месца нараджэння | Сан-Паўлу, Бразілія |
Дата смерці | 25 лютага 1945[1][2][…] (51 год) |
Месца смерці | Сан-Паўлу, Бразілія |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Бразілія |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Prêmio Jabuti[d] (1979) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыа дэ Андрадэ (парт.: Mário de Andrade, 9 кастрычніка 1893 — 25 лютага 1945) — бразільскі паэт, пісьменнік, музыкавед, мастацтвазнавец, крытык і фатограф.
Адзін з заснавальнікаў бразільскага мадэрнізму, ён фактычна стварыў сучасную бразільскую паэзію сваёй публікацыяй паэтычнага зборніка «Звар'яцелы Сан-Паўлу» («Paulicéia Desvairada») у 1922 годзе. У тым жа годзе арганізаваў разам з мастаком Эміліяну дзі Калваканці Тыдзень сучаснага мастацтва ў Сан-Паўлу. Член авангарднай групы Пяцёра (Тарсіла ду Амарал, Аніта Малфаці, Освалд дэ Андрадэ, Меноці дэль Пік'я). Аўтар самага значнага бразільскага мадэрнісцкага рамана «Макунаіма» («Macunaima», 1928).
Марыа дэ Андрадэ аказаў велізарны ўплыў на бразільскую літаратуру ў 20-м і 21-м стагоддзях, ён быў піянерам у вобласці этнамузыкалогіі, аказаўшы свой уплыў далёка па-за межамі Бразіліі. У гонар яго названа найбуйнейшая публічная бібліятэка Сан-Паўлу.
Пра асабістае жыццё Марыа Дэ Андрадэ практычна нічога не вядома. Існуюць здагадкі, што ён мог быць гомасексуалам[5].