Марыза Басцье | |
---|---|
фр.: Maryse Bastié | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Marie-Louise Bombec |
Род дзейнасці | лётчыца, змагар Французскага супраціву |
Дата нараджэння | 27 лютага 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 1952[2][4] (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Марыза Басцье (фр.: Maryse Bastié, народжаная Marie-Louise Bombec; 27 лютага 1898—6 ліпеня 1952) — французская лётчыца, якая ўстанавіла некалькі сусветных рэкордаў у 1930-х гадах сярод жанчын-авіятараў.
Нарадзілася 27 лютага 1898 года ў Ліможы.
Бацька дзяўчынкі памёр, калі ёй было адзінаццаць, таму ў падлеткавым узросце яна пайшла працаваь на абутковую фабрыку; у выніку няўдалага шлюбу ў яе засталося дзіця, якое памерла маленькім.
У выніку другога шлюбу з пілотам Першай сусветнай вайны Луі Басцье, яна захапілася авіяцыяй і вырашыла стаць пілотам. Басцье атрымала ліцэнзію на палёты, і, хоць яе муж загінуў у авіякатастрофе ў 1926 годзе, яна пачала займацца вышэйшым пілатажам. У 1927 годзе набыла свой уласны самалёт Caudron C.109.
У 1930-х гадах Басцье ўстанавіла некалькі сусветных рэкордаў для жанчын-авіятараў па працягласці палёту, па далёкасці адлегласці і часе адзіночнага палёту праз Паўднёвую Атлантыку. Адзін з яе рэкордаў быў усталяваны падчас палёту ў СССР у чэрвені 1931 года: вылецеўшы з Парыжа, лётчыца прызямлілася пад Ніжнім Ноўгарадам, пакрыўшы без пасадкі адлегласць у 2976 кіламетраў.
У 1935 годзе Марыза Басцье заснавала ўласную лётную школу ў аэрапорце Арлі. Яна служыла ў французскіх ВПС, дасягнула звання капітана і налятала больш за 3000 гадзін. У 1937 годзе яна апублікавала апавяданне пад назвай «Ailes ouvertes: carnet d’une aviatrice». У час Другой сусветнай вайны была ўдзельніцай французскага Супраціўлення. Была ўдастоена шэрагу ўзнагарод і прызоў.
Загінула 6 ліпеня 1952 года ў камуне Брон дэпартамента Рона пасля канферэнцыі ў Ліёне падчас узлёту яе самалёта. Была пахавана на могілках Манпарнас у Парыжы.