Марына Мсціславаўна Няёлава

Марына Мсціславаўна Няёлава
Род дзейнасці актрыса, кінаактрыса
Дата нараджэння 8 студзеня 1947(1947-01-08)[1] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Пашаны ордэн Дружбы
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі прэмія Ленінскага камсамола Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых Дзяржаўная прэмія РСФСР імя К. С. Станіслаўскага

Ніка[d]

Stanislavsky Award[d] (2016)

Сайт neelova.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марына Мсціславаўна Няёлава (руск.: Мари́на Мстисла́вовна Неёлова; нар. 8 студзеня 1947 года, Ленінград, РСФСР) — савецкая і расійская актрыса; народная артыстка РСФСР (1987), лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1976), Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1981), Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя К. С. Станіслаўскага (1990) і Дзяржаўнай прэміі РФ (2001).

Большая частка творчай біяграфіі актрысы прыйшлася на працу ў Маскоўскім тэатры «Сучаснік» (1974 — цяперашні час). У кінематографе найбольш вядомыя ролі сыграла ў такіх савецкіх карцінах, як «Маналог» (1972), «Асенні марафон» (1979), «Фантазіі Фарацьева» (1979) і «Дарагая Алена Сяргееўна» (1988).

У 1994 годзе стала лаўрэатам кінапрэміі «Ніка» ў катэгорыі «Лепшая жаночая роля» за 1993 год (за ролю Наталлі Анатолеўны ў мастацкім фільме «Ты ў мяне адна» (1993)).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #131523295 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #131523295 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.