Марыс Але | |
---|---|
Maurice Félix Charles Allais | |
Дата нараджэння | 31 мая 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 2010[3][4][…] (99 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Jacqueline Allais[d] |
Род дзейнасці | эканаміст, фізік, інжынер, даследчык |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | Парадокс Але |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | allais.maurice.free.fr |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыс Але (фр.: Maurice Félix Charles Allais; 31 мая 1911, Парыж — 9 кастрычніка 2010, Сен-Клу) — французскі эканаміст.
Скончыў Вышэйшую нацыянальную горную школу ў Парыжы; прафесар эканамічнага аналізу там жа. Доктар тэхнічных навук Парыжскага ўніверсітэта. Выкладаў ва ўніверсітэце Парыж X — Нантэр з 1970 па 1985.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 1988 года «за ўклад у тэорыю рынкаў і эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў».
Імем Марыса Але названы парадокс з тэорыі прыняцця рашэнняў.
Нарадзіўся ў сям’і дробнага прадпрымальніка, бацька ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне, загінуў у нямецкім палоне. Марысу Але на той момант было 4 гады.
Але скончыў політэхнічную школу, у 1936 годзе — Горны інстытут у Парыжы. Тады яго цікавіла гісторыя і фізіка. Аднак ужо ў 1940-х гадах ён захапляецца эканомікай і займаецца аналізам эканамічных праблем, у прыватнасці, праблемамі спалучэння эканамічнай эфектыўнасці і справядлівасці ў размеркаванні даходаў. Менавіта за працу на гэту тэму («У пошуках эканамічнай дысцыпліны», 1943 год) Але атрымаў Нобелеўскую прэмію па эканоміцы. У 1944 годзе Але пачынае весці курс па эканамічнай тэорыі ў Горным інстытуце, дзе займаецца ўсё той жа тэмай.
Пазней Але пачынае выкладаць у Парыжскім універсітэце (1944—1968 гады). Адначасова праводзіць мноства даследаванняў у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў і ў Цэнтры эканамічнага аналізу (які з 1946 года ўзначальвае). У 1967—1970 выкладае ў Інстытуце міжнародных даследаванняў у Жэневе, у 1958—1959 гг. ў якасці запрошанага прафесара працуе ў Цэнтры імя Т. Джэферсана ва ўніверсітэце штата Вірджынія ў ЗША, а ў 1970—1985 зноў у Парыжскім універсітэце.