Марыс Жанэн | |
---|---|
фр.: Maurice Janin | |
Мянушка | «Генерал без пашаны»[1] |
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1862[2] ці 18 кастрычніка 1862[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 красавіка 1946[3] (83 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Гады службы | 1880—1920 |
Званне | Дывізійны генерал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
П’ер-Цьебо-Шарль-Марыс Жанэн (фр.: Pierre-Thiébaut-Charles-Maurice Janin) (19 кастрычніка 1862, Парыж, Францыя — 28 красавіка 1946, Парыж, Францыя) — французскі ваенны дзеяч і дыпламат. Удзельнічаў у ваеннай інтэрвенцыі ў Расіі падчас грамадзянскай вайны.
Скончыў гімназію ў Версалі. У 1880 г. пачаў ваенную службу. Скончыў ваенную школу ў Сен-Сіры, у 1892 г. — Акадэмію Генеральнага штаба. У 1891—1892 гг. і ў 1910—1911 гг. праходзіў стажыроўку ў Расійскай імперыі
У гады Першай сусветнай вайны камандаваў пяхотным палком 135-й брыгады, 55-й пяхотнай брыгадай, працаваў памочнікам намесніка начальніка Генеральнага штаба. У 1916 г. атрымаў званне дывізійнага генерала. З вясны 1916 г. ўзначальваў надзвычайную французскую ваенную місію ў Расійскай імперыі пры Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскай арміі. У канцы 1917 г. адкліканы ў Францыю.
24 жніўня 1918 г. Жанэн быў прызначаны вярхоўным галоўнакамандуючым Антанты маршалам Ф. Фошам камандуючым войскамі Антанты ў Расіі. Асноўнай задачай Жанэна была эвакуацыя войск Чэхаславацкага корпуса ва Уладзівасток і адпраўка іх у Еўропу для папаўнення сіл саюзнікаў на Заходнім фронце. З лістапада 1918 г. — начальнік французскай ваеннай місіі пры Урадзе Дзяржавы Расійскай адмірала А. В. Калчака, галоўнакамандуючы чэхаславацкімі войскамі ў Расіі. 16 снежня 1918 прыбыў у Омск.
Cа студзеня 1919 г. — прадстаўнік Вышэйшага міжсаюзнага камандавання і галоўнакамандуючы саюзнымі войскамі ў Сібіры і на Далёкім Усходзе. Займаў ня добразычлівую, а потым і рэзка варожую пазіцыю ў адносінах да адмірала Калчаку і белага руха ў цэлым. У снежні 1919 г. падтрымаў паўстанне супраць урада Калчака ў Іркуцку. Санкцыянаваў выдачу Калчака эсэраўскаму Палітычнаму цэнтру, што пасля прывяло да забойства Калчака. Дадзеная выхадка з’явілася следствам двайнога падпарадкавання, у якое трапіў генерал (Калчак і саюзніцкае кіраўніцтва), з негатыўным стаўленнем да А. В. Калчака, і сітуацыі, звязанай з практычна узбунтаваўшыміся чэхамі з Чэхаславацкага корпуса.
У 1920 г. Жанэн вярнуўся ў Францыю. Працаваў у Міністэрстве замежных спраў.
Аўтар даследаванняў па руска-турэцкай (1877—1878) і руска-японскай войнах, успамінаў.
У 1959 г. выйшаў савецкі фільм «Золотой эшелон».
У 2008 г. выйшаў фільм «Адмиралъ» пра А. В. Калчака, дзе ролю генерала Жанэна выканаў французскі акцёр Рышар Барэнжэ.