Марыс Тарэз | |
---|---|
фр.: Maurice Thorez | |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 ліпеня 1964[3][4][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык, гарняк |
Жонка | Jeannette Vermeersch[d][5] і Aurore Memboeuf[d][6] |
Дзеці | Paul Thorez[d][7], Maurice Thorez[d], Jean Thorez[d] і Pierre Thorez[d] |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыс Тарэ́з[8] (фр.: Maurice Thorez; 28 красавіка 1900 — 11 ліпеня 1964) — французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў французскага і міжнароднага рабочага і камуністычнага руху, генеральны сакратар Французскай камуністычнай партыі (1930—1964).
Нарадзіўся ў горадзе Нуаель-Гадо (дэпартамент Па-дэ-Кале,Францыя) у сям’і шахцёра. Да 1920 года працаваў сельскагаспадарчым рабочым і шахцёрам. У 1919 годзе стаў членам Сацыялістычнай партыі і прымаў актыўны ўдзел у барацьбе за далучэнне яе да Камінтэрна. З 1920 года Марыс Тарэз член Французскай камуністычнай партыі, з 1924 года член яе Цэнтральнага камітэта, з 1925 года член Палітбюро Цэнтральнага камітэта, у 1930—1964 гадах — генеральны сакратар, у 1964 годзе — старшыня. Член Выканкама (1928—1943) і член Прэзідыума Выканкама (1935—1943) Камінтэрна. З 1932 года дэпутат Парламента Францыі. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага Народнага фронту ў Францыі ў 1935—1938 гадах.
У 1940—1944 гадах Марыс Тарэз жыў у СССР. Быў адным з арганізатараў руху Супраціўлення ў Францыі у час Другой сусветнай вайны. Пасля вяртання ў Францыю ў 1944—1945 гадах быў членам Часовай кансультатыўнай асамблеі, у 1945—1946 гадах дэпутат Устаноўчага сходу, з лістапада 1946 года — дэпутат Нацыянальнага сходу. У 1945—1947 гадах М. Тарэз міністр без партфеля, віцэ-старшыня Савета Міністраў Францыі.
Памёр Марыс Тарэз на борце цеплахода «Літва» на шляху ў Ялту падчас стаянкі ў Стамбуле (Турцыя). Пахаваны ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз.
Марыс Тарэз на Вікісховішчы |