Марыскі | |
---|---|
парт.: mouriscos ісп.: moriscos | |
Краіна | |
Дыяспара | маўры |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыскі (араб. аль-барайкос; разам з маранамі — ісп.: cristiano nuevo, парт.: cristaos novos), у Іспаніі і Партугаліі — мусульмане, якія афіцыйна (як правіла, сілком) прынялі хрысціянства.
Некаторыя марыскі таемна працягвалі вызнаваць іслам і з прычыны гэтага з'яўляліся аб'ектам пераследаў іспанскай інквізіцыі, як і мараны — яўрэі, якія прынялі хрысціянства ў аналагічнай сітуацыі.
У 1502 годзе была выдадзеная прагматыка Каталіцкіх каралёў, паводле якой усе мусульмане Арагонскага і Кастыльскага каралеўстваў былі абавязаныя прыняць хрысціянскую веру або пакінуць межы Іспаніі. Мячэці ператвараліся ў цэрквы. У XVI ст. быў разбураны пышны мінарэт[крыніца?] XII ст. пры Кардоўскай мячэці, была ўзведзеная пяціярусная званіца.
Марыскі неаднаразова паднімалі паўстанні. Самае буйнае адбылося ў 1568—1571 гг. і прывяло да знішчэння шматлікіх яшчэ заставаўшыхся ў жывых захавальнікаў старажытных культурных традыцый.