Марыя Ганкель | |
---|---|
Marie Hankel | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Marie Dippe |
Дата нараджэння | 2 лютага 1844[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 1929[1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Германскі саюз |
Муж | Герман Ганкель |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | эсперанта |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Ганкель (ням.: Marie Hankel; 2 лютага 1844, Шверын — 15 снежня 1929, Дрэздэн) — першая паэтэса на эсперанта[4].
Марыя Ганкель вывучыла мову эсперанта ва ўзросце 61 года[5], пасля чаго актыўна ўлілася ў эсперанта-рух. У 1908 годзе яна стала саарганізатарам Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Дрэздэне. У 1909 годзе на літаратурным конкурсе, праведзеным падчас наступнага Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Барселоне, яна атрымала першы прыз за свой верш «Сімвал кахання» (La simbolo de amo). Надалей, акрамя літаратурнай дзейнасці, Ганкель да самай смерці кіравала дрэздэнскім эсперанта-клубам, першым старшынёй якога яна з’яўлялася.
Ганкель у сваіх вершах адлюстроўвала ідэалістычныя тэндэнцыі эсперантызму даваеннага часу. Галоўным зборам яе твораў стаў зборнік вершаў і апавяданняў «Пясчынкі» (Sableroj, 1911).