Марыя Дамброўская | |
---|---|
польск.: Maria Dąbrowska | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 1965[3][1][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, аўтар дзённіка, перакладчыца, журналістка, пісьменніца, драматург |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Дамбро́ўская (польск.: Maria Dąbrowska; 6 кастрычніка 1889, г. Русаў, Польшча — 19 мая 1965) — польская пісьменніца.
У 1907—1914 гадах вучылася ў Лазанскім і Брусельскім універсітэтах.
Літаратурную дзейнасць пачала ў 1910-я гады.
Першыя зборнікі апавяданняў «Дзеці радзімы» (1918), «Галінка чарэшні» (1922) і «Усмешка дзяцінства» (1923) прысвечаны дзецям з іх своеасаблівым успрыманнем свету.
У зборніку навел «Людзі адтуль» (1926) паказаны жыццё і ўнутраны свет вясковай беднаты ў пачатку XX стагоддзя, у зборніку «Прыкмета жыцця» (1938) — нялёгкае існаванне чалавека ў грамадстве.
Самы вядомы твор Дамброўскай — эпічная тэтралогія «Ночы і дні» (1932—1934), у якой намалявана гісторыя жыцця адной сям’і з 1860-х гадоў да Першай сусветнай вайны.
Аўтар гістарычных драм «Геній-сірата» (1939) і «Станіслаў і Багуміл» (1945), рамана-эпапеі «Прыгоды думаючага чалавека» (незакончаны, выданы ў 1970), «Дзённікаў» (1 — 5, выд. 1988), літаратурна-крытычных артыкулаў (зборнік «Думкі аб падзеях і людзях», 1956).