Марыя Сакары

Тэніс
Марыя Сакары
Нарадзілася 25 ліпеня 1995(1995-07-25)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Монтэ-Карла, Манака
Рост 172 см
Вага 62 кг[1]
Прафесійная кар’ера 2011 — ц.ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Том Хіл
Прызавыя грошы 11 783 335 $[2]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 453–293[2]
Тытулы 2 WTA, 7 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 3 (21 сакавіка 2022)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 4-ы раўнд (2020, 2022)
Францыя 1/2 фіналу (2021)
Уімблдан 3-і раўнд (2017, 2019, 2022)
ЗША 1/2 фіналу (2021)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 52–48[2]
Тытулы 5 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 169 (9 верасня 2019)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1-ы раўнд (2019, 2020)
Францыя 1-ы раўнд (2018)
Уімблдан 2-і раўнд (2019)
ЗША 2-і раўнд (2019)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 7 жніўня 2023 года

Мары́я Сáкары (грэч. Μαρια Σακκαρη; нар. 25 ліпеня 1995(1995-07-25)[1], Афіны[1]) — грэчаская тэнісістка; паўфіналістка двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі, Адкрыты чэмпіянат ЗША-2021); пераможца двух турніраў WTA ў адзіночным разрадзе; першая ў гісторыі грэчаская тэнісістка, якая ўвайшла ў топ-10 жаночага адзіночнага рэйтынгу і дайшла да чвэрцьфіналу і паўфіналу турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.

Агульная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Марыя — патомная тэнісістка: яе маці — Ангелікі Канелопулу — у 1987 годзе ўваходзіла ў топ-50 адзіночнага рэйтынгу WTA і выступала за зборную Грэцыі ў Кубку Федэрацыі.

Улюбёнае пакрыццё Сакары — грунт. Грачанка трэнуецца ў Тэніснай акадэміі Альберта Портаса і Хермана Пуэнтэса-Альканіса ў Барселоне (Іспанія).

Спартыўная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі для Сакары завяршыўся на стадыі першага кола матчам з Кацярынай Сіняковай 2:6, 7:6, 4:6.

У сакавіку прайшла ў 1/8 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе, аднак саступіла японцы Наомі Осацы і выбыла з турніру.

Красавік прынес Марыі паўфінал турніру на грунце ў Стамбуле (Турцыя), у якім яна саступіла Палоне Герцаг са Славеніі.

У ліпені дайшла да фіналу турніру ў Сан-Хасэ (ЗША), дзе прайграла ў двух сэтах румынцы Міхаэле Бузарнеску.

У красавіку 2019 года Сакары ўдзельнічала ў турніры WTA ў Чарльстане (ЗША), дзе дайшла да чвэрцьфіналу, аднак прайграла будучай фіналістцы, тэнісістцы з Даніі Каралін Вазняцкі ў двух сэтах, пры гэтым практычна не аказаўшы супраціву, і абодва сэты скончыліся з аднолькавым лікам 6-2, 6-2.

У красавіку 2019 года Марыя прымала ўдзел у Гран-пры Лалы Мер’ем, дзе дайшла да фіналу і абыйграла тэнісістку з Вялікабрытаніі Яхану Конту ва ўпартым трохсэтавым паядынку[3].

На Адкрытым чэмпіянаце ЗША прайграла ў трэцім раўндзе аўстралійцы Эшлі Барці ў двух сэтах.

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі дайшла да чацвёртага кола, аднак прайграла Петры Квітавай[4].

На пачатку студзеня 2021 года Марыя прыняла ўдзел у турніры WTA-500 ў Абу-Дабі, дзе стала паўфіналісткай турніру, саступіўшы шлях у фінал беларускай спартсменцы Арыне Сабаленка.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў

[правіць | правіць зыходнік]
Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 6 497
2021 6 1 069
2020 22 194
2019 23 176
2018 41 909
2017 52 609
2016 89 370
2015 188 504
2014 301 492
2013 610 863
2012 627
2011 702
  1. а б в г д https://web.archive.org/web/20161124120158if_/http://www.wtatennis.com/players/player/17826/title/maria-sakkari
  2. а б в Player Profile // WTA website
  3. Саккари выиграла турнир в Рабате, в трёх сетах одолев Конту (руск.). www.championat.com. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2019. Праверана 10 красавіка 2020.
  4. Квитова вышла в 1/4 финала Открытого чемпионата Австралии (руск.). Спорт РИА Новости (26 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.