Марыям Мірзахані | |
---|---|
مریم میرزاخانی | |
Дата нараджэння | 12 мая 1977[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 ліпеня 2017[3][4] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Ян Вандрак[d][7] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчыца ўніверсітэта, таполаг |
Навуковая сфера | матэматык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі (PhD) па матэматыцы |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Кёрціс Мак-Мулен[11] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | mmirzakhani.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя́м Мірзахані́ (перс.: مریم میرزاخانی; 3 мая 1977, Тэгеран — 15 ліпеня 2017, Стэнфард) — іранскі і амерыканскі матэматык, якая спецыялізавалася на геаметрыі Лабачэўскага, тэорыі Тэйхмюлера, эргадычнай тэорыі, сімплектычнай геаметрыі[13]. У 2014 годзе атрымала Філдсаўскую прэмію, стаўшы першай жанчынай-лаўрэатам і першым лаўрэатам з Ірана[14].
Сярэднюю адукацыю атрымала ў школе Фарзанеган — адной са школ спецыяльна для дзяўчат, якія ўваходзяць у структуру Нацыянальнай арганізацыі па развіццю выключных талентаў у Іране. У 1994 і 1995 гадах выйграла залатыя медалі на міжнародных матэматычных алімпіядах[15]. У 1999 годзе закончыла Тэхналагічны ўніверсітэт Шарыф у Тэгеране.
З 1999 года жыла ў ЗША[16][17]. У 2004 годзе атрымала доктарскую ступень у Гарвардскім універсітэце. З 2008 года — прафесар матэматыкі ў Стэнфардскім універсітэце.
У 2010 годзе на Міжнародным матэматычным кангрэсе была запрошаным дакладчыкам на тэму «Тапалогія, дынамічныя сістэмы і звычайныя дыферэнцыяльныя ўраўненні»[18].
У 2014 годзе стала лаўрэатам Філдсаўскай прэміі за «выдатны ўклад у дынаміку і геаметрыю рыманавых паверхняў і тэорыю прастор іх модуляў»[19].
Памерла 14 ліпеня 2017 года[20] ў Медыцынскім цэнтры Стэнфардскага ўніверсітэта ад наступстваў раку грудзей, які быў упершыню дыягнаставаны ў 2013 годзе.
Муж — Ян Вондрак (чэшск.: Jan Vondrák), вучоны ў галіне інфарматыкі чэшскага паходжання[21], дачка — Анахіта.