Марыінскі тэатр | |
---|---|
| |
Заснаваны | 12 ліпеня 1783 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Будынак | |
Архітэктар | Альберт Кацярынавіч Кавас |
Кіраўніцтва | |
Дырэктар | Валерый Гергіеў |
Мастацкі кіраўнік | Валерый Гергіеў |
Галоўны дырыжор | Валерый Гергіеў |
Галоўны хормайстар | Андрэй Пятрэнка |
Сайт | mariinsky.ru/ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810111000 |
Марыінскі тэатр (з 1934 па 1992 год — Ленінградскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета імя С. М. Кірава) — тэатр Санкт-Пецярбурга, адлічвае сваю гісторыю ад заснаванага ў 1783 годзе па загадзе імператрыцы Кацярыны Вялікай Вялікага тэатра, які размяшчаўся ў будынку, пазней перабудаваным пад Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю. Уваходзіў у склад Імператарскіх тэатраў Расіі.
12 ліпеня 1783 года быў выдадзены Указ аб зацвярджэнні тэатральнага камітэта «для кіравання відовішчамі і музыкай». 5 кастрычніка ўрачыста адкрыты Вялікі Каменны тэатр на Карусельнай плошчы, ад якога вядзе адлік гісторыя тэатра. Пазней Карусельная плошча змяніла назву на Тэатральную.
У 1859 годзе згарэў размешчаны насупраць Вялікага тэатра Тэатр-цырк. На яго месцы архітэктар Альберта Кавос пабудаваў новы тэатр, які быў названы Марыінскім ў гонар жонкі Аляксандра II імператрыцы Марыі Аляксандраўны. Першы тэатральны сезон у новым будынку адкрыўся 2 кастрычніка 1860 «Жыццём за цара» Глінкі. У 1886 годзе стары будынак тэатра быў перабудаваны пад кансерваторыю, а рэпертуар цалкам перанесены на сцэну Марыінскага тэатра. У 1920 годзе тэатр змяніў назву на «Дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета» (ДАТОБ), з 1935 года яму было прысвоена імя С. М. Кірава.
16 студзеня 1992 тэатру вярнулі яго гістарычную назву.