Мар’ян Яворскі

Мар’ян Яворскі
Герб
Кардынал-святар (San Sisto[d])
з 21 лютага 1998
тытулярны біскуп
з 21 мая 1984
Дыяцэзія Lambaesis[d]
архібіскуп львоўскі[d]
з 16 студзеня 1991
Дыяцэзія Львоўская архідыяцэзія
Папярэднік Eugeniusz Baziak[d]
Пераемнік Мечыслаў Макшыцкі[d]
апостальскі адміністратар
з 21 мая 1984
Дыяцэзія Львоўская архідыяцэзія

Адукацыя
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Дзейнасць каталіцкі святар, філосаф, каталіцкі біскуп
Месца працы
Нараджэнне 21 жніўня 1926(1926-08-21)
Смерць 5 верасня 2020(2020-09-05)[1] (94 гады)

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мар’ян Яворскі (21 жніўня 1926, Львоў — 5 верасня 2020, Кракаў) — арцыбіскуп Львоўскі.

У 1950 годзе атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. Вывучаў тэалогію і філасофію ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, Люблінскім каталіцкім універсітэце і Каталіцкай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве. Займаўся выкладчыцкай і душпастырскай дзейнасцю. З 1981 года па 1987 год — першы рэктар Папскай тэалагічнай акадэміі ў Кракаве.

У мае 1984 года быў прызначаны Апостальскім адміністратарам польскай часткі Львоўскай архідыяцэзіі, праз месяц прыняў біскупскую сакру. З 1991 годзе — арцыбіскуп і Мітрапаліт Львоўскі. З 1992 года па 2008 год — старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Украіны. Іерарх прымаў актыўны ўдзел у адраджэнні касцёльных структур і рэлігійнага жыцця ва Украіне. З 1996 года па 1998 год — быў таксама Апостальскім адміністратарам Луцкай дыяцэзіі, а з 1997 года — рэктарам Львоўскай духоўнай семінарыі. У 1998 годзе Ян Павел II надаў яму кардынальскую годнасць. У 2008 годзе сышоў на пенсію, пражываў на тэрыторыі Кракаўскай архідыяцэзіі[2].

Зноскі