Масалембу | |
---|---|
індан. Kepulauan Mesalembu | |
![]() Востраў Масалембу | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 3 |
Найбуйнейшы востраў | Масалембу |
Агульная плошча | 40,7 км² |
Насельніцтва | 21 705 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 533,29 чал./км² |
Размяшчэнне | |
5°04′02″ пд. ш. 114°35′55,30″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Зондскія астравы |
Акваторыя | Яванскае мора |
Краіна | |
![]() |
Масалембу (індан.: Kepulauan Mesalembu) — архіпелаг у Яванскім моры. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Усходняя Ява. Плошча — 40,7 км². Насельніцтва (2010 г.) — 21 705 чал.
Архіпелаг Масалембу месціцца ў 261 км на паўночны захад ад Сурабаі, адміністрацыйнага цэнтра Усходняй Явы. Складаецца з 3 нізкіх каралавых астравоў, што месцяцца на платформе вулканічнага паходжання:
Клімат экватарыяльны, вызначаны сезоннымі мусонамі. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля +25°C.
Астравы вядомы белымі пясчанымі пляжамі, зараснікамі манграў, какосавымі гаямі. На востраве Масалембу захаваўся рэдкі від какаду.
Архіпелаг населены мадурцамі, бугамі, мандарцамі.