Масачусецкі ўніверсітэт у Амхерсце | |
---|---|
англ.: University of Massachusetts Amherst | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Massachusetts Amherst |
Заснаваны | 1863 |
Студэнты | 31 350[1] і 24 209[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Амхерст, Масачусетс, ЗША |
Сайт | umass.edu |
![]() |
Масачусецкі ўніверсітэт у Амхерсце (англ.: University of Massachusetts Amherst) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Амхерст у штаце Масачусетс, ЗША.
Гэта самы стары, вялікі і флагманскі кампус у сістэме дзяржаўных ўніверсітэтаў штата, заснаваны ў 1863 годзе як сельскагаспадарчы каледж. Гэта найбуйнейшы універсітэт Масачусэтса па памеры кампуса, і ён саступае толькі Бостанскаму ўніверсітэту па агульнай колькасці студэнтаў.
Выпускнікі і выкладчыкі ўніверсітэта уключаюць чатырох лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, лаўрэатаў нацыянальных прэмій Фулбрайта, Голдуотэра, Чэрчыля, Трумэна, Гейтса і інш., залатых медалістаў Алімпійскіх гульняў а таксама лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі і Грэмі, Эмі і Оскара.