Масачусецкі ўніверсітэт у Бостане | |
---|---|
англ.: University of Massachusetts Boston | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Massachusetts Boston |
Заснаваны | 1852 |
Студэнты | 16 259[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Бостан, Масачусетс, ЗША |
Сайт | umb.edu |
![]() |
Масачусецкі ўніверсітэт у Бостане (англ.: University of Massachusetts Boston) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Бостан (штат Масачусетс, ЗША) недалёка ад Прэзідэнцкай бібліятэкі і музея Джона Кенэдзі.
Гэта адзіны дзяржаўны даследчы ўніверсітэт у Бостане.
3 кастрычніка 2000 года першыя прэзідэнцкія дэбаты паміж Джорджам Бушам і Альбертам Горам прайшлі на тэрыторыі кампуса ўніверсітэта, у спартыўным комплексе.
Амаль 80% студэнтаў універсітэта атрымліваюць ступень бакалаўра, сярод якіх 15% — азіяты, 18% — афраамерыканцы, 19% — іспанамоўныя лацінаамерыканцы і 34% белыя еўрапейцы.