Маскарон

Маскароны, горад Кадыс, Іспанія

Маскарон (фр.: mascaron, італ.: mascherone — вялікая маска) — дэкаратыўны рэльеф у выглядзе чалавечага твару або галавы жывёлы.

Размяшчаецца пераважна на замках арак, ваконных і дзвярных праёмаў, на фантанах (з адтулінай для выпуску струменя вады), а таксама на мэблі, посудзе і інш.

Былі пашыраныя ў архітэктуры стыляў готыкі, рэнесансу, барока, неакласіцызму і мадэрну. У архітэктурным дэкоры маскарон часам спалучаліся з антабамі.