Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя М. Э. Баўмана (МДТУ імя Баўмана) | |
---|---|
Міжнародная назва | Bauman Moscow State Technical University (BMSTU, Bauman MSTU) |
Дэвіз | «Мужество, воля, труд и упорство!» |
Заснаваны | 1830 |
Рэктар | А. А. Аляксандраў |
Студэнты | 18 000 |
Аспірантура | 1 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Расія, Масква |
Юрыдычны адрас | 105005, Расія, Масква, 2-я Баўманская вуліца, 5. |
Узнагароды | |
Сайт | bmstu.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Э. Баўмана (поўная назва Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Э. Баўмана», таксама вядомы як Баўманка, Баўманскі, МВТУ) — першы і адзін з найбуйнейшых тэхнічных універсітэтаў у Расіі, адна з вядучых тэхнічных навучальных устаноў у Еўропе, навуковы цэнтр, асабліва каштоўны аб’ект культурнай спадчыны Расіі.
МДТУ актыўна ўдзельнічае ў Балонскім працэсе, а яго дыплом традыцыйна прызнаецца за мяжой. МДТУ атрымаў узнагароду «Еўрапейская якасць» «за імкненне дасягнуць высокай якасці адукацыйных паслуг у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі». МДТУ імя М. Э. Баўмана за больш чым 10 гадоў з’яўляецца галаўным універсітэтам Асацыяцыі тэхнічных універсітэтаў, у якую ўваходзяць 130 расійскіх вышэйшых навучальных устаноў. МДТУ — першы расійскі ўніверсітэт, які стаў членам асацыяцыі «Top Industrial Managers for Europe» (бел.: Вышэйшыя кіраўнікі прамысловасці для Еўропы).