Маскстрэумен | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Маскстрэумен або Москенстрэумен — сістэма прыліўных віроў, адных з самых моцных у свеце[1], якая фарміруецца паблізу Лафатэнскіх астравоў у Нарвежскім моры. Размешчаны недалёка ад невялікага вострава Москен , прыкладна пасярэдзіне паміж Лафатэнскім мысам (нарв.: Lofotodden) камуны Москенес і востравам Вярой . Москенстрэумен незвычайны тым, што ўтвараецца ў адкрытым моры, а большасць іншых віроў бываюць у закрытых пратоках і рэках. Ён узнікае з-за спалучэння некалькіх фактараў, асноўнымі з якіх з’яўляюцца моцныя паўсутачныя прылівы і своеасаблівая форма марскога дна, а таксама дзякуючы наяўнасці дробнага хрыбта паміж астравамі Маскенесея і Вярой, які ўзмацняе і закручвае прыліўныя плыні.
Маскстрэўмен з’яўляўся ў шматлікіх гістарычных апісаннях, звычайна ў перабольшаным маштабе. Ён таксама шырока вядомы пад назвай Малстром — скандынаўскае слова, якое азначае «моцны вір» і паходзіць ад спалучэння галандскіх слоў мален (малаткі) і строом (паток). Гэты тэрмін быў уведзены ў англійскую мову Эдгарам Аланам По ў сваім апавяданні 1841 года «У палоне Мальстрома ». По прыводзіць альтэрнатыўную назву віра ў радку: «А для нас, нарвежцаў, гэта Москестром - ад вострава Моске, які тырчыць пасярод той вадаверці»[2]
Москстраумен размешчаны паміж Лафатэнскім мысам (нарв.: Lofotodden) камуны Москенесея і востравам Вярой , каля невялікага вострава Москен. Ён прадстаўляе сабой магутныя прыліўныя плыні, якія праходзяць праз плыткаводдзе паміж гэтымі астравамі і Атлантычным акіянам, і глыбокі Вестфіёрд, ствараючы віхуры і віры, самы вялікі з якіх мае дыяметр 40-50 м і ўздымае на паверхні вады рабізну амплітудай да 1 метра[3].
Цячэнне шырынёй каля 8 км. Яно нясе розныя дробныя мікраарганізмы, тым самым прыцягваючы рыбу і рыбацкія лодкі[4]. Паток плыні самы моцны ў ліпені-жніўні. Яе добра відаць з самалёта або прылеглага Лафатодэн Хіл (601 м над узроўнем мора), што на востраве Москенесея[5]. Ёсць рэгулярныя паездкі на лодцы паміж астравамі Москенесея і Вярой[6].
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
(даведка)