Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
11 жніўня 1967[1][2][…] (57 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Італія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см[1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Ювентус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Масіміліяна Алегры (італ.: Massimiliano Allegri; нар. 11 жніўня 1967, Ліворна, Італія) — італьянскі футбаліст і футбольны трэнер. Цяпер з’яўляецца галоўным трэнерам турынскага «Ювентуса».
Падчас сваёй гульнявой кар’еры Алегры гуляў у Серыі А ў якасці паўабаронцы ў «Пізе », «Пескары», «Кальяры», «Перуджы» і «Напалі». У 2002 годзе ён выйграў тытул Серыі D разам з «Альянезэ», у якім скончыў кар’еру гульца.
Пачаўшы сваю трэнерскую кар’еру ў 2003 годзе ў «Альянезэ», праз 5 гадоў Алегры дапамог «Сасуола» ўпершыню ў іх гісторыі атрымаць павышэнне ў Серыю B, выйграўшы Чэмпіянат Серыі C1 і Суперкубак Серыі C у тым жа годзе. З 2008 па 2010 год ён трэніраваў «Кальяры» ў Серыі А, прыводзячы іх да найлепшага фінішу ў Серыі А амаль за 15 гадоў. Выступы галоўнага трэнера «Кальяры» прывялі да пераходу ў «Мілан» у 2010 годзе, дзе ён знаходзіўся да студзеня 2014 года. Алегры выйграў «Скудэта» ў сезоне 2010-11 . Гэта было першае чэмпіёнства «Мілана» з 2004 года. Тады ж Мілан выйграў і Суперкубак. У перыяд з 2014 па 2019 гады Алегры трэніраваў «Ювентус», з якім выйграў адзінаццаць трафеяў: пяць запар тытулаў у лізе (з 2015 па 2019), чатыры Кубкі Італіі запар (з 2015 па 2018) і два Суперкубкі Італіі (2015 і 2018); ён таксама дасягнуў двух фіналаў Лігі чэмпіёнаў УЕФА (у 2015 і 2017 гадах). Алегры вярнуўся ў «Ювентус» у 2021 годзе, не трэніраваўшы два гады.
Сярод індывідуальных узнагарод Алегры «Залатая лаўка» чатыры разы (2009, 2015, 2017 і 2018), ён чатыры разы прызнаваўся трэнерам года Серыі А (2011, 2015, 2016 і 2018), а таксама ўзнагароджаны прэміяй Энца Беарзота (2015) і ўключаны ў Залу славы італьянскага футбола (2018). Ён таксама адзіны трэнер у гісторыі італьянскага футбола, які выйграў паслядоўна пяць тытулаў «Скудэта» і чатыры Кубкі Італіі, а таксама адзіны ў пяці найлепшых лігах Еўропы, які выйграваў айчынны дубль на працягу чатырох сезонаў запар.