Матка або маціца[2][3][4] (лац.: uterus, грэч.ὑστέρα) — няпарны гладкацягліцавы полы орган, у якім развіваецца эмбрыён, выношваецца плод. Матка размешчана ў сярэдняй часткі поласці малога таза, ляжыць ззаду мачавога пузыра і наперадзе прамой кішкі, мезаперытаніяльна. Знізу цела маткі пераходзіць у акругленую частку — шыйку маткі. Даўжыня маткі ў жанчыны рэпрадуктыўнага ўзросту ў сярэднім роўная 7-8 см, шырыня — 4 см, таўшчыня — 2-3 см. Маса маткі ў ненараджалых жанчын вагаецца ад 40 да 50 г, а ў якіх нараджалі дасягае 1980 г. Падобныя змены ўзнікаюць з- за гіпертрафіі мышачнай абалонкі падчас цяжарнасці. Аб'ём поласці маткі складае ≈ 5 — 6 см ³.