Матрыцы Паўлі — гэта набор з трох эрмітавых 2×2 матрыц, які складаюць базіс ў прасторы ўсіх эрмітавых 2×2 матрыц з нулявым следам. Былі прапанаваны Вольфгангам Паўлі для апісання спіна электрона ў квантавай механіцы. Матрыцы маюць выгляд



Замест
часам выкарыстоўваюць пазначэнне
Часта таксама ўжываюць матрыцу

якая супадае з адзінкавай матрыцай.
Матрыцы Паўлі разам з матрыцай
ўтвараюць базіс ў прасторы ўсіх эрмітавых матрыц 2×2 (а не толькі матрыц з нулявым следам).
- Эрмітавасць:

- Роўнасць нулю следу:

дзе
— адзінкавая матрыца размернасці 2×2.
- Вызначнік матрыц Паўлі роўны −1.
- алгебра, народжаная элементамі
, ізаморфныя алгебры кватерніёнаў
.
Правілы множання матрыц Паўлі



для 
Гэтыя правілы множання можна перапісаць у кампактнай форме
,
дзе
— сімвал Кронекера, а εijk — сімвал Леві-Чывіты.
З гэтых правілаў множання вынікаюць камутацыйныя суадносіны
![{\displaystyle {\begin{matrix}[\sigma _{i},\sigma _{j}]&=&2i\,\varepsilon _{ijk}\,\sigma _{k},\\\{\sigma _{i},\sigma _{j}\}&=&2\delta _{ij}\cdot \sigma _{0}.\end{matrix}}}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/0e92b97f10a6c37ba6f88e8886e09a9831de2f15)
Квадратныя дужкі азначаюць камутатар, фігурныя — антыкамутатар.
Камутацыйныя суадносіны матрыц
супадаюць з камутацыйнымі суадносінамі генератараў алгебры Лі su(2). І сапраўды, уся гэтая алгебра, якая складаецца з антыэрмітавых матрыц 2×2, можа быць пабудавана з адвольных лінейных камбінацый матрыц
Група SU(2) з алгебрай su(2) лакальна ізаморфныя групе SO(3) кручэнняў трохмернай прасторы; у прыватнасці гэтым тлумачыцца важнасць матрыц Паўлі для фізікі.
Зноскі
- Ландау, Л. Д., Лифшиц, Е. М. Квантовая механика (нерелятивистская теория). — Издание 4-е. — М.: Наука, 1989. — 768 с. — («Теоретическая физика», том III). — ISBN 5-02-014421-5.