Матч ТВ | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Мова вяшчання | руская |
Дата пачатку вяшчання | 2015 |
Сайт |
matctv.ru matchtv.ru televizorus.tv/channel/m… |
«Матч ТВ» — расійскі федэральны агульнадаступны канал пра спорт і здаровы лад жыцця. Транслюе спартыўныя падзеі, навіны, аналітычныя і забаўляльныя праграмы, рэаліці- і ток-шоу, дакументальныя цыклы, шоу пра здаровы лад жыцця, мастацкія фільмы і серыялы пра спорт. Спартыўнымі каментатарамі канала з’яўляюцца Дзмітрый Губерніеў , Георгій Чарданцаў, Нобель Арустамян, Канстанцін Геніч. Вядучыя канала — Яўген Савін, Соф’я Тартакова, Марыя Орзул, Павел Занозін. Вяшчае 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён на тыдзень, 365 дзён у годзе. Аддзяленні тэлеканала ёсць у Екацярынбургу, Казані, Краснаярску, Растове-на-Доне, Санкт-Петебурге, Уфе, Хабараўску[1][2][3].