Матэа Марыя Дзупі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Villa Nova[d] | ||||||
Папярэднік | Anthony Francis Mestice[d] | ||||||
Пераемнік | Mirosław Milewski[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Балонская архідыяцэзія[d] | ||||||
Папярэднік | Carlo Caffarra[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Рымская дыяцэзія[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Gualtiero Bassetti[d] | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
11 кастрычніка 1955 (69 гадоў) |
||||||
Бацька | Enrico Zuppi[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Матэа Марыя Дзупі (італ.: Matteo Maria Zuppi; нар. 11 кастрычніка 1955, Рым, Італія) — кардынал, кіраўнік італьянскага епіскапату.
Нарадзіўся 11 кастрычніка 1955 года ў Рыме, будучы пятым з шасці дзяцей у сям’і.
У 1973 годзе, падчас навучання ў ліцыі Вірджыліё, ён пазнаёміўся з Андрэа Рыкардзі, заснавальнікам супольнасці святога Эгідыя (Sant’Egidio), і далучыўся да яе дзейнасці, скіраванай на дапамогу найбольш занядбаным.
Ва ўзросце дваццаці двух гадоў, пасля абароны дыпломнай працы па гісторыі хрысціянства ва ўніверсітэце Ла-Сапіенца, паступіў у семінарыю дыяцэзіі Палестрыны і праходзіў фармацыю да святарства ў Папскім Латэранскім ўніверсітэце, дзе атрымаў ступень бакалаўра тэалогіі.
Святарскае пасвячэнне прыняў 9 мая 1981 года, пасля чаго быў прызначаны вікарыем у рымскай базыліцы Санта-Марыя-ін-Трастэверэ. У 2000 годзе стаў пробашчам і заставаўся на гэтай пасадзе дзесяць гадоў. З 1983 па 2012 год ён быў таксама рэкатарам касцёла Санта-Крочэ ала Лунгара, а з 1995 па 2012 год членам святарскай рады Рымскай архідыяцэзіі. З 2005 па 2010 год быў прэфектам трэцяй прэфектуры Рыма; з 2000 па 2012 год — галоўным касцёльным асістэнтам супольнасці святога Эгідыя, ад імя якой быў пасярэднікам у Мазамбіку ў працэсе, што прывёў да міру пасля больш як сямнаццаці гадоў крывавай грамадзянскай вайны.
У 2010 годзе стаў пробашчам парафіі святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Торэ-Анджэла, што на ўсходняй ускраіне Рыма, а ў 2011 годзе быў прэфектам сямнаццатай прэфектуры Рыма. Неўзабаве пасля гэтага, 31 студзеня 2012 года, Бенедыкт XVI прызначыў яго тытулярным біскупам Вільяновы і дапаможным біскупам Рымскай архідыяцэзіі (для Цэнтральнага сектара).
27 кастрычніка 2015 года Папа Францішак прызначыў яго Мітрапалітам Балонскім, а 5 кастрычніка 2019 года менаваў кардыналам. Матэа Дзупі з’яўляецца супрацоўнікам Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і Адміністрацыі маёмасці Апостальскага Пасаду.
24 мая 2022 года Папа Францішак менаваў кардынала Старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Італіі[1].