Матэвуш Якуб Маравецкі (польск.: Mateusz Jakub Morawiecki; нар. 20 чэрвеня 1968, Уроцлаў) — польскі дзяржаўны дзеяч, віцэ-прэм’ер урада, міністр развіцця і фінансаў. Прэм’ер-міністр Польшчы з 8 снежня 2017 года.
Сын лідара «Салідарнасці» Карнеля Маравецкага.
Скончыў гістарычны факультэт Уроцлаўскага ўніверсітэта (1992). Вывучаў бізнес-адміністраванне ва Уроцлаўскім політэхнічным інстытуце (1993) і адначасова ва Універсітэце Цэнтральнага Канектыкута. Атрымаў дыплом MBA ў Эканамічнай акадэміі ва Уроцлаве (1995). У 1995—1997 гадах вывучаў права і пытанні эканамічнай інтэграцыі ў Гамбургскім універсітэце. Прайшоў курс у школе менеджменту імя Келага ў Паўночна-заходнім універсітэце ў ЗША.
У 1996—2004 гадах выкладаў ва Уроцлаўскай эканамічнай акадэміі, у 1996—1998 гадах ва Уроцлаўскім політэхнічным інстытуце.
З 1998 года займаў пасады ў кіраўніцтве банка BZ WBK, у 2007—2015 гадах быў яго прэзідэнтам.
У 1998—2002 гадах — дэпутат рэгіянальнага савета Ніжнесілезскага ваяводства ад Выбарчай акцыі Салідарнасці.
У 2015 годзе прызначаны віцэ-прэм’ерам і міністрам развіцця ва ўрадзе Беаты Шыдла. У сакавіка 2016 года ўступіў у партыю «Права і справядлівасць», да гэтага быў беспартыйным членам урада. З верасня 2016 года — міністр развіцця і фінансаў.
Пасля адстаўкі Шыдла з пасады прэм’ер-міністра 7 снежня 2017 года, вылучаны партыяй «Права і справядлівасць» на пасаду кіраўніка ўрада Польшчы.
Матэвуш Маравецкі ў Вікіцытатніку | |
Матэвуш Маравецкі на Вікісховішчы |