Матэус Гюнтэр | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 верасня 1705[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1788[3][2][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Матэус Гюнтэр (ням.: Matthäus Günther; 7 верасня 1705 — 30 верасня 1788) — нямецкі жывапісец эпохі барока і ракако.
Нарадзіўся ў Пайсенбергу, спрыяў развіццю стылю ракако ў Баварыі і Ціролі, працаваў над аздабленнем больш чым 40 храмаў. Яго творчасць налічвае каля 70 фрэсак і 25 пано.
Гюнтэр вучыўся ў Мюнхене з 1723 па 1728 год у Космаса Даміяна Азама. Гюнтэр часта працаваў з некаторымі найвялікшымі мастакамі свайго часу, уключаючы архітэктара Іагана Міхаэля Фішэра, тынкоўшчыка Іагана Міхаэля Фойхтмаера і яго брата Франца Ксаверыя. Памёр у Хаідзе каля Весабруна.