Махараджа

Махараджа або магараджа[1] (санскр.: महाराज, Mahārāja IAST — вялікі цар) — тытул індыйскіх уладароў; вышэйшы з дасяжных індыйцам. У Пуранах і іншых індускіх помніках гэты тытул датычыць найперш уладара вялікага індыйскага царства, якое ахоплівала ў II ст. большую частку Індыі, Малаку, Суматру і суседнія астравы. У васальных дзяржавах Індыі тытул ужывалі некаторыя ўладары, якія прынялі яго самі або атрымалі ад брытанскага ўрада. Такімі былі магараджы Гваліёра, Індора, Траванкора, Візьянаграма і іншыя.

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.3