Махмуд Газневі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
перс.: ابوالقاسم محمود غزنوی | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ismail of Ghazni[d] | ||||||
Пераемнік | Мухамад Газневі[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 лістапада 971 |
||||||
Смерць |
30 красавіка 1030[1] (58 гадоў) |
||||||
Род | Газневіды | ||||||
Бацька | Себук-Тэгін[d] | ||||||
Дзеці | Mas'ud I[d], Мухамад Газневі[d] і Abd al-Rashid ben Mahmud[d] | ||||||
Веравызнанне | суніты | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Махмуд Газневі (узб.: Mahmud Gʻaznaviy; перс.: محمود غزنوی; 2 кастрычніка 971 — 30 красавіка 1030) — эмір і падзішах дзяржавы Газневідаў з 998 года. Пры ім дзяржава дасягнула найбольшай магутнасці. Здзейсніў 17 паходаў у Паўночную Індыю. Найбуйнейшы прадстаўнік цюркскай мусульманскай дынастыі Газневідаў.
Паходзіў з шляхетных гвардзейцаў-гулямаў, якія служылі пры двары Саманідаў. Перайшоў Гіндукуш і пасяліўся ў Газні, дзе абвясціў сябе заснавальнікам новай дынастыі ў 998 годзе. У выніку заваявальных паходаў пад сцягам джыхаду падпарадкаваў сваёй улады Усходні Іран, паўднёвую частку Сярэдняй Азіі, Харэзм. Праславіўся спусташальнымі паходамі на Індыю.
Першае ўварванне ў Індыю распачаў у 1001 годзе, калі супраць яго выступіў лахорскі раджа Джайпал. У бітве пад Пешаварам 28 лістапада 1001 года індыйскае войска было разгромлена, а сам Джайпал скончыў жыццё самагубствам. Пасля гэтага да 1026 года Газневі здзейсніў яшчэ 16 паходаў на Індыю. У выніку гэтых паходаў мусульмане авалодалі багаццямі ўсяго Джамна-Ганскага міжрэчча, а таксама княства Анхілвара (сучасны Гуджарат). Армія Махмуда Газневі разбурала храмы, захоплівала назапашаныя скарбы, збірала даніну з заваяваных абласцей і сыходзіла назад. Тэрыторыя, якая зазнала экспансію Махмуда Газневі, велізарная — ад Спмнатха на захадзе да Канауджа (на Гангу) на ўсходзе. Канауджская дзяржава ў выніку гэтых нашэсцяў распалася. Аднак непасрэдна ў склад сваёй дзяржавы Газневі ўключыў толькі Пенджаб і Кашмір.
Дзясяткі тысяч захопленых рамеснікаў, пасля дастаўленых у сталіцу Газневідаў — горад Газні — упрыгожылі яго вялікай колькасцю архітэктурных збудаванняў і іншых твораў мастацтва. У часы Газневі шырокае распаўсюджанне атрымаў суфізм.