Мацьё Дэбюшы

Футбол
Мацьё Дэбюшы
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 28 ліпеня 1985(1985-07-28)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Францыя
Рост 176 см
Вага 74 кг
Пазіцыя правы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1992—1993 Францыя Фрэтэн
1993—2003 Францыя Ліль
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2013 Францыя Ліль 233 (16)
2013—2014 Англія Ньюкасл Юнайтэд 43 (1)
2014—2018 Англія Арсенал (Лондан) 13 (1)
2016   Францыя Бардо 9 (0)
2018—2021 Францыя Сент-Эцьен 86 (11)
2021—2023 Францыя Валансьен 53 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Францыя Францыя (да 21) 5 (0)
2011—2015 Францыя Францыя 27 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 жніўня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мацьё Дэбюшы (фр.: Mathieu Debuchy; нар. 28 ліпеня 1985, Фрэтэн, Францыя) — французскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2011—2015).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Мацьё з ранняга дзяцінства навучаўся ў юнацкай сістэме «Ліля», дзе правёў амаль 10 гадоў. Пасля чаго быў запрошаны ў асноўную каманду пасля зімовага перапынку ў чэмпіянаце Францыі сезона 2003/04. Ён атрымаў нумар 33. Яго дэбют за асноўную каманду адбыўся 31 студзеня 2004 года ў матчы супраць клуба «Мец», у рамках чэмпіянату Францыі[2].

«Ньюкасл Юнайтэд»

[правіць | правіць зыходнік]

4 студзеня 2013 года Дэбюшы перайшоў у англійскі клуб «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы пяці з паловай гадовую дамову да лета 2018 года, за неназваную суму, але як паведамляецца за французскага абаронца англічане выплацілі 5,5 млн фунтаў стэрлінгаў[3][4]. Мацьё дэбютаваў у складзе новага клуба 12 студзеня 2013 года ў матчы супраць «Норвіч Сіці»[5]. Свой першы гол за новы клуб забіў у гасцявым матчы супраць «Сандэрленда» 27 кастрычніка 2013 года, зраўняўшы лік пасля першага тайма, аднак клуб усё ж такі трываў паражэнне з лікам 2:1.

17 ліпеня 2014 года Дэбюшы падпісаў доўгатэрміновы кантракт з лонданскім «Арсеналам». Як мяркуецца, гэты трансфер каштаваў «кананірам» каля 12 млн фунтаў стэрлінгаў[6]. У новым клубе Мацьё атрымаў кашулю з нумарам 2.

У складзе «Арсенала» Мацьё не здолеў замацавацца, саступіўшы месца асноўнага правага абаронцы Эктару Бельерыну. 1 лютага 2016 года было абвешчана аб пераходзе Дэбюшы ў «Бардо» на правах арэнды да канца сезона[7]. Улетку 2016 года вярнуўся ў «Арсенал».

У студзені 2018 года, разарваўшы кантракт з лонданцамі, стаў іграком «Сент-Эцьена»[8]. Пазней стаў капітанам французскай каманды. Пакінуў «Сент-Эцьен» па заканчэнні сезона 2020/21.

У жніўні 2021 года далучыўся да клуба «Валансьен» з Лігі 2. Па заканчэнні сезона 2022/23 завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

5 жніўня 2010 года Мацьё быў выкліканы ў асноўную зборную Ларанам Бланам, для ўдзелу ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвегіі 11 жніўня 2010 года[9].

2 кастрычніка 2011 года атрымаў чарговы выклік у зборную, паколькі правы абаронца французаў Бакары Санья напярэдадні матча атрымаў траўму. 7 кастрычніка Мацьё згуляў свой першы матч за Францыю ў гульні супраць зборнай Албаніі на «Стад дэ Франс», у якім французы перамаглі з лікам 3:0[10].

Францыя Ліль

Англія Арсенал: