Горад
Мачала
| ||||||||||||||||||||||||||
Мачала (ісп.: Machala) — горад у Эквадоры. Гэты горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Эль-Ора.
Горад Мачала знаходзіцца на паўднёвым захадзе Эквадора, на яго ціхаакіянскім узбярэжжы. Горад і яго порт Пуэрта-Балівар з’яўляюцца найбуйнейшым гандлёва-транспартным, а таксама банкаўскім цэнтрам паўднёвага Эквадора. Праз порт ажыццяўляецца экспарт з краіны бананаў, кавы, какава і крэветак; Пуэрта-Балівар з’яўляецца найбуйнейшым портам па вывазу эквадорскіх бананаў, а Мачала называецца «бананавай сталіцай». У горадзе і яго наваколлях размяшчаюцца таксама шматлікія прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Мачала мае невялікі аэрапорт (Aeropuerto General Manuel Serrano).
|
Колькасць насельніцтва Мачалы складае 228.351 чалавек (на 2005 год).